Вы тут

У Беларусі выяўлена некалькі першых выпадкаў інфікавання «брытанскім» штамам COVID-19


У Беларусі выяўлена некалькі першых выпадкаў інфікавання брытанскім штамам COVID-19, паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.


Гэта пацвердзілі даследаванні спецыялістаў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Як распавяла загадчыца лабараторыі Алена Гасіч, у РНПЦ пастаянна праводзяцца даследаванні па генатыпіраваннню і вызначэнню мутацый віруса SARS-CoV-2, які цыркулюецца або завозіцца на тэрыторыю краіны.

Першыя ўзоры брытанскага штаму беларускія спецыялісты знайшлі ў асоб, якія прыбылі з-за мяжы — Польшча, Украіна, Егіпет. Яшчэ некалькі станоўчых узораў атрыманы ў асоб, інфіцыраваных на тэрыторыі краіны. Як адзначыла Алена Гасіч, «ва узорах выяўлены дзялецыя ў 69 і 70 пазіцыях гена S бялку, характэрная для “брытанскага” варыянту віруса».

Вынікі дадатковага секвеніравання ўчастка гена S бялку ў 4 пробах паказалі наяўнасць амінакіслотных замен у пазіцыях N501Y, A570D, D614G, што таксама характэрна для «брытанскага» варыянту віруса. Для пацверджання цыркуляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь новых варыянтаў SARS-CoV-2 з адным узорам праведзена паўнагеномнае секвеніраваннне, вынікі аналізу якога ў праграме GISAID паказалі прыналежнасць доследнага генома да “брытанскага” варыянта».

Развіццё пандэміі COVID-19 абумоўлена, у тым ліку, праблемай зменлівасці ўзбуджальніка. Гэты феномен добра вядомы для РНК-геномных вірусаў (напрыклад, грып, ВІЧ) і дазваляе ўзбуджальнікам падтрымліваць і развіваць папуляцыю за кошт больш эфектыўнай адаптацыі да адчувальных клетак. Для прафілактыкі гэтай з'явы неабходна весці пастаянны малекулярна-эпідэміялагічны маніторынг змен геному ўзбуджальніка, фізічнае дыстанцыяванне і вакцынацыя.

Новы варыянт віруса SARS-CoV-2, які атрымаў найменне В.1.1.7 быў знойдзены ў лістападзе 2020 года. Паводле дадзеных СААЗ, у агульнай складанасці ўжо больш за 100 краін ва ўсіх шасці рэгіёнах свету паведамілі пра выпадкі распаўсюду «брытанскага» варыянту штаму каранавіруса.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.

Грамадства

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».

Культура

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

 У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.