Вы тут

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыняты на рубяжы эпох Асноўны закон замацаваў гістарычнае права беларускага народа жыць у суверэннай краіне, ствараць свабоднае справядлівае грамадства, у якім дзяржава гарантуе сацыяльную абарону і роўныя магчымасці для кожнага чалавека і кожнай сям’і.

«Няўхільна выконваючы канстытуцыйныя нормы, мы выхоўваем у маладых грамадзян паважлівае стаўленне да прававых традыцый, адказнасць за будучыню сваёй дзяржавы, забяспечваем пераемнасць пакаленняў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што ў Год народнага адзінства галоўным арыенцірам у дасягненні намечаных мэт для беларусаў стануць тыя канстытуцыйныя палажэнні, якія адлюстроўваюць імкненне народа да з’яднанасці, грамадскай згоды і ўзаемаразумення.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.