У Беларусі створаны грунтоўны падмурак сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця, заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка падчас Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», перадае БелТА.
«Наша сустрэча праходзіць у знакавым для краіны месцы — музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У вас ёсць унікальная магчымасць дакрануцца да гераічнага мінулага, убачыць гэтыя яркія старонкі. Гэта асабліва важна ў гэты год — 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — сказаў Ігар Сергеенка. — Сёння знамянальны дзень яшчэ і тым, што 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя — Асноўны закон нашай краіны, па якім мы з вамі жывем. На падставе Канстытуцыі фарміруецца ўся заканадаўчая база. Беларусь — суверэнная незалежная дзяржава. Створаны грунтоўны падмурак сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця, далейшы лёс якога ў вашых руках, у руках тых пакаленняў, якія сёння ўступаюць у самастойнае жыццё».
Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка ўручыў дзецям іх першы дарослы дакумент — пашпарт.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?