Вы тут

У Магілёве пачаўся тыдзень па старонках міжнароднага маладзёжнага тэатральнага фестывалю «М.@rt.кантакт»


Летась у сувязі з пандэміяй яго прыйшлося адмяніць, сёлета, нягледзячы на па-ранейшаму складаныя эпідэміялагічныя і іншыя неспрыяльная ўмовы, арганізатары вырашылі зрабіць беларускую версію па старонках форума.

Тэатральны тыдзень адкрыў спектакль «Кропкі адліку на часовай восі» ў выкананні артыстаў Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча. Некалькі трагічна-аптымістычных гісторый, напісаных вядомым сучасным беларускім драматургам Дзмітрыем Багаслоўскім, яднаюць вера ў любоў, чалавечы розум і адзінства.


Перад паказам пастаноўкі гасцей і ўдзельнікаў фестывалю павітаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок.

— На жаль, другі год мы адчуваем цяжкасці з арганізацыяй. Перашкаджае пандэмія, бо форум міжнародны, а гэта мае на ўвазе прысутнасць калектываў з розных краін, — адзначыў ён. — І вельмі прыемна, што сёлета Магілёўскі аблвыканкам і адміністрацыя тэатра прынялі рашэнне ўсё ж такі падтрымаць традыцыю і паказаць удзячным гледачам  лепшыя пастаноўкі беларускіх тэатраў.

Дарэчы, з 2006-га  года па 2019-ы ў форуме прынялі ўдзел калектывы з 22 краін — яны паказалі 237 тэатральных пастановак. Сёлетні «М@rt.канткт» прадставіць сем калектываў з васьмю спектаклямі. Гэта акрамя ўжо згаданага вышэй Бабруйскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча, «Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр з камедыяй „Сямейны ўік-энд“ рэжысёра пастаноўшчыка Таццяны Аксёнкінай па п’есе французскага аўтара Жана Пуарэ»; Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі з камедыяй па п’есе Бертольда Брэхта «Мяшчанскае вяселле» рэжысёра Ігара Казакова; Магілёўскі абласны тэатр лялек з монаспектаклем «Сіняя-сіняя» рэжысёра Ігара Казакова па матывах расказаў Уладзіміра Караткевіча ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая Сцешыца; Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа з Віцебска, які выступіць з пастаноўкай рэжысёра-пастаноўшчыка Андрэя Жыгура «Метро» паводле твору Аляксандра Савухі; Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр з трагікамічнымі сцэнамі з вясковага жыцця рэжысёра-пастаноўшчыка Віталія Краўчанкі па п’есе А.Чэхава «Дзядзя Ваня». Гаспадары тэатральнага тыдня, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўскага абласнога драмтэатра, парадуюць гледачоў двума спектаклямі — на малой сцэне пастаноўкай Камілі Хусаінавай «Лілічка» па творах Уладзіміра Маякоўскага і ўспамінах Ліліі Брык, а на вялікай — акцёрскай імправізацыяй рэжысёра і мастака Міхаіла Лашыцкага на тэму рускага вадэвілю «Бяда ад пяшчотнага сэрца» Уладзіміра Салагуба.

Да паслуг гасцей і ўдзельнікаў форума выстава Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. Леніна «Рэтраспектыва 2006–2019».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Калі крэдыт патрэбен як паветра. У гэтым пытанні шмат падводных камянёў

Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.

Культура

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Уладзімір Мазго: «Маладзечанскі фестываль натхніў мяне на стварэнне новых песень»

Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.