07 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

У Мінску і ў Брэсце. Каля амерыканскага і ўкраінскага пасольстваў прайшлі пікеты


У сталіцы выказаць свой пратэст супраць умяшання ва ўнутраную палітыку нашай краіны каля будынкаў амерыканскага і ўкраінскага пасольстваў сабраліся прадстаўнікі РГА «Белая Русь» і актыўныя маладыя людзі з БРСМ. Аналагічная акцыя прайшла і ў Брэсце.


Удзельнікі пікету падкрэсліваюць - хочуць мірна і цывілізавана, але тым не менш выразна і зразумела выказаць сваё меркаванне.

Першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Раман Бандарук расказаў «Звяздзе», што ўдзельнікі маладзёжнага пікета сабраліся каля будынку амерыканскага пасольства з той мэтай, каб выказаць сваю нязгоду з ўмяшаннем ва ўнутраныя справы нашай краіны замежных гульцоў, прадэманстраваць абурэнне дзеяннямі гэтай краіны, накіраванымі на раз’яднанне беларускага грамадства і акцэнтаваць увагу на палітыцы падвойных стандартаў, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да ўласных паводзін і іншых прадстаўнікоў геапалітычнай прасторы.   

Першы сакратар Кастрычніцкай раённай арганізацыі БРСМ Аліна Астафьева адзначыла:

- І цяпер, і да шостага Усебеларускага народнага сходу мы праводзілі дыялогавыя пляцоўкі, выбудоўвалі канструктыўны дыялог абсалютна з усімі. І маючы зносіны з многімі школьнікамі і студэнтамі каледжаў і ВНУ, мы ўбачылі, што многія не падтрымліваюць усе гэтыя нібыта мірныя перавароты, шэсці. Гэтай акцыяй мы далі магчымасць выказаць сваё меркаванне. Паказаць, што моладзь бачыць, разумее і разабралася ў тым, што адбываецца.

Каля ўкраінскага пасольства сабраліся людзі больш старэйшага ўзросту - прадстаўнікі РГА «Белая Русь» і актыўныя пенсіянеры. Так, напрыклад, выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа імя Міхаіла Глінкі Ганна Палесава прыйшла на пікет таму, што лічыць недапушчальным ўмяшанне Украіны ці якіх-небудзь іншых краін у справы нашай суверэннай дзяржавы:

- Як жа так, мы ж браты! Чаму павінны пакутаваць нашы брацкія народы, калі ўкраінскае кіраўніцтва ўзяло курс на Еўропу? Так не павінна быць.

Беларусы самі будуць вырашаць, як ім жыць, - дапаўняе педагога Наталля Воранава, старшыня Цэнтральнай раённай арганізацыі горада Мінска РГА "Белая Русь":

- Беларусы самі будуць прымаць канстытуцыйныя змены, прымаць рашэнні па лініі новых рэформаў. Мы за тое, каб усе нашы праблемы, а яны ёсць безумоўна ў любой дзяржаве, вырашаліся ўнутры краіны намі, простымі людзьмі.

З такімі ж патрабаваннямі сёння прышлі людзі на пікет і да консульства Украіны ў Брэсце. Тут сабраліся каля двух дзясяткаў брастаўчан з флагамі Беларусі і плакатамі: “Украіна! Вырашай свае праблемы!”, “Не рэабілітацыі нацысцкіх злачынцаў!”, “Адэса -- Хатынь ХХІ стагоддзя”.  Тым самым людзі выказалі сваю пазіцыю наконт апошніх падзей.

Паводле sb.by і ўл.інф.

Фота sb.by

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.