Вы тут

Названы самыя запатрабаваныя паслугі ў сферы бытавога абслугоўвання


Сярод бытавых паслуг у 2020 годзе найбольш запатрабаваныя былі паслугі цырульнікаў. Пра гэта паведаміла падчас прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення сацыяльнай сферы і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Алеся Абраменка.


pixabay.com

— Нягледзячы на тое што 2020 год быў досыць складаны, аб'ём бытавых паслуг у Беларусі вырас на 3,7 %, — сказала яна. — Сфера бытавых паслуг, як і ў папярэднія гады, захавала свае тэндэнцыі ў развіцці дынамікі і структуры. Дзяржаўны сектар займае пераважную долю — 97,6 %, па суб'ектным складзе большасць відаў бытавых паслуг аказваюць ІП — 66,8 %. Павялічылася колькасць як суб'ектаў, так і аб'ектаў бытавога абслугоўвання.

Летась найбольш запатрабаваныя былі паслугі цырульні (18 % ад агульнай колькасці), паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў (14 %), па вытворчасці, рамонце адзення і тэкстыльных вырабаў бытавога прызначэння (9 %), а таксама па рамонце і ўстаноўцы камп'ютараў, офісных і іншых машын і абсталявання (8 %).

У сельскіх населеных пунктах бытавыя паслугі аказваюць 5,2 тыс. суб'ектаў (13,6 % ад агульнай колькасці суб'ектаў, зарэгістраваных у рэестры бытавых паслуг) на больш чым 3,6 тыс. аб'ектах. Тэмп росту ў 2020 годзе — 105,1 % у суб'ектным складзе, па ліку аб'ектаў — 100,8 %.

На 1 студзеня 2021 года ў сельскіх населеных пунктах выязную форму абслугоўвання (без наяўнасці стацыянарнага аб'екта) ажыццяўляюць 904 суб'екты (тэмп росту ў 2020 годзе — 108,4 %).

Нагадваем, што ў чацвёртую нядзелю сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Жыллёва-камунальныя і бытавая службы з часоў узнікнення першых гарадоў і да сёння з'яўляюцца галоўным складнікам гарадскога ўкладу жыцця. Менавіта яны добраўпарадкоўваюць і ўпрыгожваюць буйныя населеныя пункты, ствараюць камфорт і ўтульнасць для іх жыхароў.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Перад прафесійным святам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем'і і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.