Вы тут

​Задача па падтрыманні ўзроўню пенсійных выплат выканана


Суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы ў лютым 2021 года склалі 40,2 працэнта.


Афіцыйная статыстыка аб памеры сярэдняй заработнай платы за люты з'явілася нядаўна, што дазволіла правесці параўнанне. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў лютым гэтага года склаў Br512,8. Намінальны тэмп росту сярэдняй пенсіі па ўзросце да лютага 2020 года склаў 111,9 %, рэальны тэмп росту — 102,9 %.

Як паведамлялася, дасягненне і ўтрыманне суадносін на ўзроўні не менш за 40 % яшчэ ў мінулай пяцігодцы было адной з важных задач, якая застаецца
актуальнай і ў новай Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця. У 2020 годзе прымаліся меры, накіраваныя на падтрыманне ўзроўню пенсійных выплат. За год працоўныя пенсіі (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з прычыны страты карміцеля) пераразлічваюцца двойчы: у ліпені і снежні.

Таксама чатыры разы (з лютага, мая, жніўня і лістапада) следам за ростам бюджэту пражытачнага мінімуму індэксаваліся сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій. У выніку сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў снежні 2020 года склаў Br511,3.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Выплаты пенсіянерам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.