Вы тут

Архіўныя творы і карыкатуры


 

ЗАЧАРАВАНАЕ КОЛА

Гісторыя заявы ў трох частках з эпілогам

 

Частка 1

Старшыні калгаса «Шлях камунізму» Хв. КУЛЯЙЛУ

Прашу выдзеліць мне трактар, каб прывезці дровы.

В. ШЧЫРУН, калгаснік-пенсіянер.

***

Калгасніку В.ШЧЫРУНУ

Ваша заява разгледжана на праўленні калгаса. Задаволіць Вашу просьбу нельга з-за адсутнасці вытворчых магчымасцяў.

Старшыня калгаса «Шлях камунізму» Хв. КУЛЯЙЛА.

 

Частка 2

Старшыні райвыканкама Ул. САПУНУ

Прашу Вас выдзеліць мне транспарт, каб прывезці дровы.

Калгаснік-пенсіянер калгаса «Шлях камунізму» В.ШЧЫРУН.

 

***

Старшыні калгаса «Шлях камунізму» Хв. КУЛЯЙЛУ

Вам накіроўваецца заява В. Шчыруна, якая паступіла ў наш адрас, для раз-гляду па сутнасці ўзнятага пытання.

Копію адказу аўтару прадаставіць у райвыканкам.

Старшыня райвыканкама Ул. САПУН.

 

***

Калгасніку В. ШЧЫРУНУ.

Копія — райвыканкаму

Ваша заява, адрасаваная ў райвыканкам, разгледжаная па сутнасці ўзнята-

га пытання. Задаволіць Вашу просьбу ў дадзены момант нельга з-за адсутнас- ці вытворчых магчымасцяў.

Старшыня калгаса «Шлях камунізму» Хв. КУЛЯЙЛА.

 

Частка 3

Старшыні аблвыканкама А. МАЦАКУ

Прашу Вас аказаць мне дапамогу ў дастаўцы дроў. Хоць у нашым калгасе 15 трактароў, вырашыць пытанне на месцы не ўдаецца ўжо некалькі месяцаў.

Калгаснік-пенсіянер калгаса «Шлях камунізму» В.ШЧЫРУН.

 

***

Старшыні райвыканкама Ул. САПУНУ

Прашу неадкладна разгледзець скаргу В. Шчыруна. Копію адказу аўтару на-

кіраваць у райвыканкам і аблвыканкам.

Старшыня аблвыканкама А. МАЦАК.

 

***

Калгасніку В. ШЧЫРУНУ.

Копія — аблвыканкаму, райвыканкаму

Ваша заява паўторна ўважліва разгледжана на праўленні калгаса. Задаволіць Вашу просьбу нельга з-за адсутнасці вытворчых магчымасцяў.

Старшыня калгаса «Шлях камунізму» Хв. КУЛЯЙЛА.

 

ЭПІЛОГ-ПЫТАННЕ:

Ці варта В. Шчыруну звяртацца куды-небудзь яшчэ і скардзіцца на служ-бовых асоб?

 

Падрыхтаваў да друку Іван ГЕРАСЮК.

«Вожык», № 8, 1989 г.

Мікола ШЫШКОЎ. «Вожык», № 17, 1984 г.

Яўген ЦАРКОЎ. «Вожык», № 2, 2001 г.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.