Вы тут

Для беларускіх турыстаў змяніліся правілы ўезду ў Туніс на гэты летні сезон


Для беларускіх турыстаў змяніліся правілы ўезду ў Туніс. Такую інфармацыю паведамілі ў РСТА.


Як распавёў міністр турызму і рамёстваў Туніса Хабіба Аммар, ужо з 19 красавіка 2021 г. зменіцца пратакол ўезду для беларусаў, якія набылі турпакеты праз тураператараў. Нашым турыстам не трэба будзе здаваць ПЦР-тэст пасля прыбыцця ў краіну і знаходзіцца ў двухдзённай ізаляцыі ў гатэлі, які яны забраніравалі. Адзіная важная ўмова, якая засталося для беларускіх турыстаў, — гэта наяўнасць даведкі з адмоўным вынікам тэста на кавід, які быў зроблены не больш чым за 72 гадзіны да вылету ў Туніс.

Змены не тычацца індывідуальных падарожнікаў. Яны павінны будуць здаць паўторны ПЦР-тэст і адбыць 48 гадзін самаізаляцыі.

Як адзначылі ў РСТА, абслугоўванне беларусаў, якія набылі турпакеты, будзе праводзіцца па дзеючаму зараз санітарнаму пратаколе суправаджэння Ready & Safe. Гэта дазволіць нашым турыстам адпачываць у Тунісе свабодна і бяспечна.

Варта нагадаць, што па вяртанні з Туніса ў Беларусь жыхарам нашай краіны неабходна будзе пасядзець на 10-дзённым карантыне.

Прэв’ю: wikipedia.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.