Вы тут

Графік руху цягнікоў на ўчастку Драгічын — Янаў-Палескі зменіцца 14-15 красавіка з-за рамонту моста


Графік руху цягнікоў на ўчастку Драгічын — Янаў-Палескі зменіцца з-за планавага рамонту чыгуначнага моста, паведамляе сайт Беларускай чыгункі.


Адмяняецца бесперасадачная група вагонаў Гродна — Брэст — Гродна, якая курсіруе ў складзе цягнікоў № 610 / 609-657 / 606-610 / 609 (адпраўленнем з Гродна 14 красавіка, з Брэста — 15 красавіка).

Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 605 Полацк — Брэст (адпраўленнем з Полацку 14 красавіка) будзе арганізаваны да станцыі Янаў-Палескі, № 606 Брэст — Полацк (адпраўленнем з Брэста 15 красавіка) будзе курсіраваць па маршруце Янаў-Палескі — Полацк.

Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 657 Мінск — Брэст 15 красавіка будзе прытрымлівацца дзейснага раскладу да станцыі Баранавічы-Палескія і далей па ўчастку Баранавічы — Жабінка з прыбыццём у Жабінку ў 4.19 і ў Брэст у 4.50.

Таксама 15 красавіка частка цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа, якія курсуюць на ўчастку Брэст — Лунінец, будзе адменена, у астатніх будзе зменены маршрут руху. Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.

БЧ просіць пасажыраў улічваць гэтыя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце магістралі, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.