Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Баку


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўвечары 13 красавіка, прыбыў з візітам у Азербайджанперадае БелТА.


Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце сустракала ўрадавая дэлегацыя Азербайджана і беларускія чыноўнікі, якія прыляцелі ў Баку напярэдадні. Пасля невялікага цырыманіялу кіраўнік дзяржавы сеў у аўтамабіль і накіраваўся на сустрэчу з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

Прэзідэнты абмяркуюць асноўныя напрамкі беларуска-азербайджанскіх адносін і стратэгічныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. «Асноўная ўвага будзе нададзена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і напаўненню супрацоўніцтва новым зместам. Бакі разгледзяць пытанні прамысловай кааперацыі, рэалізацыю бягучых і перспектыўныя праекты ў галіне вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Закрануць і не менш актуальныя тэмы: супрацоўніцтва ў ахове здароўя, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах», — паведамляла напярэдадні прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.

Прэв'ю: t.me/pul1

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.