Вы тут

У Аўстрыі навучыліся друкаваць «слановую косць» на 3D-прынтары


Аўстрыйскія навукоўцы распрацавалі друкаваны матэрыял, які можа замяніць слановую косць, піша Укрінфарм са спасылкай на Phys.org.


Фота: phys.org

Так, з дапамогай гэтага матэрыялу можна рэстаўраваць шмат музейных артэфактаў.

Даследнікі патлумачылі, што слановую косць стагоддзямі выкарыстоўвалі для вырабу прадметаў мастацтва. Аднак ў 1989 годзе гандаль слановай косткай быў забаронены на міжнародным узроўні. Таму для аднаўлення прадметаў мастацтва, дзе раней выкарыстоўвалася слановая костка, зараз прыходзіцца выкарыстоўваць косткі, ракавінкі ці пластык. Аднак яны не з'яўляюцца паўнавартаснай заменай.

Кампанія TU Wien (Вена) і паліграфічнае прадпрыемства Cubicure GmbH у супрацоўніцтве з Венскім дэпартаментам па догляду за творамі мастацтва і помнікамі распрацавалі высокатэхналагічны заменнік. Матэрыял «Дыгар» складаецца з сінтэтычнай смалы і часціц фасфату кальцыя. Ён апрацоўваецца ў гарачым, вадкім стане і гартуецца ў 3D-прынтары ўльтрафіялетавымі промнямі ўжо ў патрэбнай форме. Затым яго можна папаліраваць і падабраць па колеры.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.