Вы тут

Некаторыя мінчане часова застануцца без гарачай вады ў маі


Масавае адключэнне водазабеспячэння чакаецца ў Мінску 12, 18, 19, 20 і 25 мая. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ў РУП «Мінскэнерга».


Гарачую ваду будуць адключаць для правядзення выпрабаванняў і падрыхтоўкі цеплаправодаў да зімовых умоў.

На прадпрыемстве загадзя просяць прабачэнні за часовыя нязручнасці, а таксама адзначаюць, што тэрміны правядзення гэтых работ былі максімальна скарочаныя і не будуць перавышаць 13 дзён, аднак для таго, каб удакладніць на якой менавіта перыяд часу будзе адключана гарачая вада канкрэтна ў пэўным месцы неабходна звярнуцца ў КУП «ЖЭУ» па месцы жыхарства.

Хто часова застанецца без вады можна паглядзець па спасылцы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.