Вы тут

У студзені-сакавіку ў Беларусі пабудавалі 12,9 тыс. кватэр


У студзені — сакавіку 2021 г. арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 12,9 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 127,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 441,8 тыс. кв.м, або 39,2 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля, з іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 322 тыс. кв.м.

Для шматдзетных сем'яў уведзена 212,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 315,8 тыс. кв.м жылля, або 28 працэнтаў ад агульнага ўводу па краіне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.