Вы тут

У Гродзенскай вобласці завяршаецца ацяпляльны сезон


У Гродзенскай вобласці завяршаецца ацяпляльны сезон, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле энергетыкі, транспарту і сувязі аблвыканкама.


Да паэтапнага адключэння цяпла — спачатку ў адміністрацыйных і грамадскіх будынках, на прамысловых прадпрыемствах і іншых аб’ектах — прыступілі ва ўсіх раёнах вобласці.

У аддзеле энергетыкі, транспарту і сувязі патлумачылі, што кожны раён рэгіёну самастойна прымае рашэнне аб заканчэнні ацяпляльнага перыяду. Дзесьці пачалі адключаць і жылфонд, у іншых раёнах з-за ўмоў надвор’я гэтага пакуль не робяць. У рэжым прапальвання пераведзеныя сацыяльныя аб’екты — дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія, навучальныя ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння.

Дарэчы, у гэтыя ж тэрміны завяршаўся ацяпляльны сезон у рэгіёне і раней. У 2020 годзе, напрыклад, цяпло сталі адключаць 23 красавіка. Пачалася ж падача цяпла ў аб’екты вобласці 12 кастрычніка.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.