Вы тут

Вербную нядзелю святкуюць праваслаўныя вернікі


У Свята-Пакроўскім саборы Гродна з ранку ідзе святочная служба і асвячаюцца велікодныя вербы.


Сотні гродзенцаў з вербамі ў руках сустракаюць вялікае свята — Вербную нядзелю ці ўваход Гасподні ў Іерусалім. Хтосьці купляе ўпрыгожаныя вербы каля храма, нехта нясе свае. Кожная з іх непаўторная арыгінальная. Самымі прыгожымі лічацца так званыя «гродзенскія вербы», якія адрозніваюцца мноствам фарбаў і разнатраўем. Усё гэта гарманічна ўплятаецца на аснову — галінкі вярбы. Гродзенскія вербы — гэта і святочны атрыбут і абярэг, а яшчэ з’яўляецца сапраўдным творам народнага мастацтва. Яны нават уключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Асвячэнне вербных букетаў ідзе з самага ранку. Гродзенцы прыходзяць у сабор цэлымі сем’ямі. Многія купляюць вербы ў валанцёраў, гэтыя сродкі пойдуць на ахвяраванні. Прыхаджане збіраюцца не толькі ў храме, але і вакол яго. Усе яны могуць пачуць словы пропаведзі святароў з дынамікаў, якія выведзены па-за межы храма. Галоўны пасыл зваротаў да прыхаджан у тым, каб яны не толькі аддавалі даніну традыцыі сваім прыходам у храм, але і бачылі ўнутраны сэнс свята і тых падзей, што звязаныя з ім. Галоўнае — гэта цуд вясновага аднаўлення, сімвал перамогі дабра над злом, святло ў душы чалавека.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА


У Мінскім праваслаўным прыходзе Богаз’яўлення, які месціцца ў новым мікрараёне Лошыца, адбываецца асвячэнне галінак вярбы ў гонар Уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім.

Асвячэнне вербачак правёў святар прыхода храма Бога з’яўлення Валерый Трухан.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.