Вы тут

Пацяплее толькі ў маі?


Такое не па-красавіцку халоднае надвор'е, лічы, на цэлы месяц адстае ад кліматычнай нормы. Сярэднясутачная тэмпература на 5—8 градусаў ніжэйшая за норму. А ў ападках — усё больш снег. Апошні раз у новым стагоддзі так холадна ў канцы красавіка было ў 2005 годзе. А цяплець пачне толькі ў апошнія дні месяца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Праўда, сёння будзе яшчэ холадна. Мокры снег з дажджом і ўдзень ўсяго толькі 4—10 цяпла. У сераду надвор'е пачне выпраўляцца, але пакуль нясмела. У гэты дзень атмасферны ціск пачне расці, таму аблокаў і ападкаў стане менш. Месцамі, пераважна па паўночным усходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла, удзень — ад плюс 7 да плюс 14 градусаў вышэй за нуль.

І толькі ў чацвер сітуацыя з холадам у нашай краіне пачне мяняцца. З паўднёвага захаду Еўропы ў Беларусь стане паступаць больш цёплая паветраная масса, і тэмпературныя паказчыкі пачнуць набліжацца да кліматычнай нормы. У начныя гадзіны па поўначы, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Аднак уначы будзе яшчэ падмарожваць. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў. Удзень будзе ўжо значна весялей — ад плюс 10 градусаў да 17 цяпла, а па паўднёвым захадзе краіны — на пару градусаў цяплей.

Сапраўднае красавіцкае надвор'е прыйдзе да нас у апошні дзень месяца. Так, у пятніцу паблізу паўночна-заходніх межаў з паўднёвага захаду Еўропы пройдзе цыклон, і Беларусь ненадоўга апынецца ў яго цёплай частцы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—10 ужо цяпла, удзень — ад плюс 8 па поўначы да 22! (гэта па нашаму) градусаў цяпла па поўдні.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, на святочныя выхадныя (1 і 2 мая), у нашай краіне ўсталюецца ўмерана цёплае надвор'е. У суботу і ўначы на нядзелю месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны 2 мая пад уплывам атмасфернага фронту на большай частцы тэрыторыі краіны зноў пройдуць дажджы. Ужо добра, што не снег.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.