Вы тут

Больш за 400 тыс. чалавек запісаны ў арганізацыях аховы здароўя Беларусі на вакцынацыю ад COVID-19


Паводле даных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на атрыманне вакцыны ад каранавіруса на пачатак мая ў арганізацыях аховы здароўя запісаны больш за 400 тыс. чалавек у цэлым па краіне, паведаміла журналістам намеснік галоўнага ўрача РЦГЭГЗ Ірына Глінская, перадае БелТА.


«Колькасць жадаючых засцерагчыся з дапамогай вакцынацыі цяпер вялікая. Для дасягнення мэты хацелася б, каб вакцынацыя ішла больш актыўнымі тэмпамі, але ва ўсіх краін свае магчымасці», — адзначыла Ірына Глінская.

Паводле яе слоў, у Беларусі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса атрымалі больш за 296 тыс. чалавек, больш за 137 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

У той жа час у Міністэрстве аховы здароўя падрыхтавана інфармацыйная кампанія, якая заклікае да вакцынацыі ад каранавіруса. Так, напрыклад, сацыяльныя ролікі будуць трансліравацца па тэлебачанні, яны нацэлены як на ўсвядомленае фарміраванне індывідуальнага імунітэту, так і на стварэнне калектыўнага. «Асноўны пасыл усёй кампаніі — абараняючы сябе, вы робіце асабісты ўклад, каб спыніць пандэмію каранавіруса», — сказала Ірына Глінская.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.