Свята Перамогі — падмурак і аснова ў жыцці беларускага грамадства і дзяржавы. Пра гэта заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.
«Свята Перамогі — гэта наш падмурак, аснова, што дазваляе жыць і ганарыцца тымі, хто абараніў незалежнасць нашай краіны», — сказала Наталля Качанава.
Паводле яе слоў, апошні год у жыцці краіны быў няпростым. «Ён вызначыў, хто ёсць хто ў гэтым жыцці. Але важна, што народ выстаяў нягледзячы ні на што. Таму што занадта шмат людзей, якія хочуць нас сёння вучыць. А хто настаўнікі?»
Наталля Качанава нагадала, што літаральна праз месяц надыдзе сумная дата — 80-годдзе з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. «Вядома, для нас самае важнае — захаваць светлую памяць аб Вялікай Перамозе і перадаць наступным пакаленням», — сказала яна.
«Самае важнае для кожнага чалавека — мірнае неба. Страшна, калі на галаву ляцяць бомбы, калі немагчыма жыць. І ад кожнага з нас залежыць, якой будзе будучыня нашай краіны», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.
Святкаванне Дня Вялікай Перамогі дае беларусам сілы для новых перамог і здзяйсненняў. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, адказваючы на пытанне аб значэнні і ролі Дня Перамогі ў Беларусі, перадае БелТА.
Кіраўнік урада лічыць, што кожны год святкаванне Дня Перамогі мае асаблівы характар. «Мы яго сустракалі калісьці ў адной дзяржаве — Савецкім Саюзе, цяпер — у Рэспубліцы Беларусь. Але сэнс яго застаецца ранейшым: гэта перамога дабра над злом, над цёмнымі сіламі, свята мужнасці, стойкасці. А гэтыя якасці патрэбныя і ў паўсядзённым жыцці. Нельга забываць ніколі пра гэта», — падкрэсліў ён.
«Нас спрабавалі скарэктаваць, казалі, што не трэба святкаваць Перамогу, а трэба сумаваць, смуткаваць, памятаць. Мы ўсё гэта таксама робім: сумуем пра страты, смуткуем аб ахвярах, але мы і памятаем подзвіг, у якім чэрпаем сілы для сённяшніх спраў. Гэта адзін з самых галоўных сэнсаў свята Перамогі», — перакананы Раман Галоўчанка.
Ён лічыць вельмі важным выслухоўваць тых людзей, якія могуць распавесці, праз што ім давялося прайсці ў гады вайны. «Мы павінны ўбіраць кожнае іх слова, слова удзельнікаў тых гераічных і трагічных дзён. Наша краіна таксама перажывае нялёгкія моманты. Іх, вядома, нельга параўнаць з тым, што было ў тыя дні. Але тым не менш такія чалавечыя якасці, як стойкасць, мужнасць, любоў да Айчыны, самаахвяраванне, — яны запатрабаваныя і цяпер», — звярнуў увагу прэм’ер-міністр.
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.