Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Мы заўсёды настроены на дыялог


Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў шасці краін.


Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад паслоў шасці краін. Урачыстыя цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці. Даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі ўрычылі паслы Расіі, Ірака, Нікарагуа, Каралеўства Саўдаўскай Аравіі, Сьера-Леонэ, Руанды.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сустрэча з пасламі праходзіць адразу пасля святкавання святой для кожнага кожнага беларуса даты — Дня Перамогі і напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. «Мы гэта памятаем і ў майскія дні кожны год славім герояў, смуткуем аб шматмільённых нявінных ахвярах», — сказаў Прэзідэнт.

Па яго словах, сёння сітуацыя ў свеце далёкая ад спакойнай. Пандэмія каранавіруса абвастрыла барацьбу за геапалітычны ўплыў, перадзел сфер інтарэсаў у эканоміцы. «Мы не можам гэта ігнараваць, так жа, як і вы. Не перастану паўтараць, што толькі сам беларускі народ мае права вырашаць, якой павінна быць яго будучыня», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка расказаў паслам пра Усебеларускі народны сход, які прайшоў у лютым. «Рашэнні гэтага прадстаўнічага форуму адназначна пацвердзілі падтрымку дзяржаўнага курсу на далейшае развіццё сацыяльнай дзяржавы з высокатэхналагічнай эканомікай. Пры гэтым народнае веча паказала таксама запыт грамадства, прынамсі яго часткі, на перамены ў грамадска-палітычным жыцці. Беларусы падтрымалі абвешчаны працэс канстытуцыйнай рэформы, які ідзе адкрыта, з шырокім абмеркаваннем. Праўда, гэта не ўсім падабаецца за мяжой», расказаў Прэзідэнт. Але, па яго словах, нават у такіх няпростых умовах Беларусь застаецца прыхільнай канструктыўнаму ўзаемадзеянню на міжнароднай арэне. «Мы заўсёды настроены на дыялог. Але ён павінен быць паважлівым, сумленным і раўнапраўным. Вельмі спадзяюся, што вы прапануеце цікавыя ідэі для развіцця супрацоўніцтва, узбагаціце нас станоўчым вопытам сваіх краін», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да паслоў.

Расія
Звяртаючыся да Яўгена Лук’янава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзве брацкія краіны звязваюць шматгадовыя і стратэгічныя адносіны. «Няма ніводнай сферы, у якой нашы краіны не мелі б цесных і трывалых сувязяў. На долю Расіі прыпадае каля паловы агульнага аб’ёму нашага знешняга гандлю. Актыўна ідзе дыялог па паглыбленні саюзнай інтэграцыі ў мэтах стварэння роўных умоў суб’ектам гаспадарання і больш эфектыўнага выкарыстання новых магчымасцяў супрацоўніцтва», — адзначыў Прэзідэнт. 

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Беларусь і Расія маюць рэзервы практычна на кожным кірунку. «І няхай нашы адносіны з Расійскай Федэрацый нікога не напружваюць. Мы не будуем нашы адносіны супраць кагосьці. Але калі хтосьці асмеліцца кінуць нам выклік — Расіі, ці Беларусі, або адначасова Расіі і Беларусі — вы ведаеце, што мы адкажам» — канстататваў беларускі лідар. Ён выказаў упэўненасць, што Беларусь і Расія і далей будуць знаходзіць узаемавыгадныя рашэнні. 

Ірак 
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разглядае Ірак у якасці перспектыўнага палітычнага і гандлёва-эканамічнага партнёра на Блізкім Усходзе. «Мы проста не выкарыстоўваем пакуль тыя рэзервы, што ў нас ёсць. У нашых народаў даўняя гісторыя сяброўскіх сувязяў. Гатовыя развіваць узаемадзеянне ў машынабудаванні, сельскай гаспадарцы і фармацэўтыцы, а таксама ў адукацыі. Рэгулярныя авіязносіны паміж нашымі сталіцамі ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця турызму, гуманітарных кантактаў і рэалізацыі сумесных бізнес-праектаў», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. 

Нікарагуа
Пэзідэнт адзначыў, што Беларусь надае важнае значэнне пашырэнню сувязяў з краінамі Лацінскай Амерыкі, у тым ліку з даўнім саюзнікам — Нікарагуа. У апошнія гады ўзаемадзеянне паміж Мінскам і Манагуа носіць інтэнсіўны характар, асабліва ў палітычнай сферы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што хацелася б, каб гэтая палітыка перарасла ў эканоміку. «Мы высока цэнім падтрымку, якую ваша краіна аказвае нам на міжнародных пляцоўках. Мы ў даўгу не застанемся, можаце на нас разлічваць», — запэўніў беларускі лідар.

Каралеўства Саўдаўская Аравія 
Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў гатоўнасць у самы бліжэйшы час актывізаваць двухбаковы палітычны дыялог з адным з лідараў арабскага свету Каралеўствам Саўдаўскай Аравіі. «Мінск зацікаўлены ў развіцці гандлёвага супрацоўніцтва ў Эр-Рыядам. Мы шмат разоў аб гэтым казалі. Нашы краіны маюць ўзаемадапаўняльны характар эканомік, што робіць нас вельмі выгаднымі партнёрамі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Сьера-Леонэ
Аляксандр Лукашэнка расказаў аб гатоўнасці выбудоўваць эфектыўныя доўгатэрміновыя адносіны з гэтай краінай. «Можам даць вам вялікі выбар прадукцыі, уключаючы шырокі спектр спецыяльнай тэхнікі. Прапануем надаць належную ўвагу супрацоўніцтву ў сельскагаспадарчай сферы — ад паставак прадукцыі да абмену вопытам вырошчвання культур і падрыхтоўкі спецыялістаў» — прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Руанда
Беларускі лідар заўважыў значны патэнцыял для ўзаемадзеяння з Рэспублікай Руанда ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі і турызме. Ён падкрэсліў, што неабходна паскорыць фарміраванне неабходнай дагаворна-прававой базы. «Можам абмеркаваць пастаўкі беларускай тэхнікі. якая ўжо добра вядомая ў большасці афрыканскіх дзяржаў і паспяхова працуе, у тым ліку ў суседніх з Руандай краінах. Бачым перспектыву для рэалізацыі сумесных праектаў па здабычы карысных выкапняў, удзелу ў інфраструктурных праектах, супрацоўніцтва ў галіне медыцыны і падрыхтоўкі кадраў» — расказаў Аляксандр Лукашэнка. 

«Нашы народы аб’ядноўвае жаданне жыць у справядлівым і бяспечным свеце»
Прэзідэнт адзначыў, што прыезд паслоў у Мінск — пацверджанне таго, што ў Беларусі ёсць сябры на ўсіх кантынентах. «Нашы народы аб’ядноўвае жаданне жыць у больш справядлівым і бяспечным свеце, дзе ёсць умовы для эканамічнага росту, устойлівага развіцця і росквіту ўсіх дзяржаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да паслоў, ён адзначыў, што разлічвае на тое, што кожны з іх ўзбагаціць супрацоўніцтва новымі прыкметнымі дасягненнямі і, пазнаёміўшыся з нашай краінай, палюбіць яе. «Са свайго боку хачу запэўніць, што мы адкрытыя да сумеснай працы на раўнапраўнай і ўзаемавыгаднай аснове ў духу сяброўства і павагі. Ад усёй душы жадаю поспехаў у вашай адказнай дыпламатычнай місіі, цікавай і плённай працы на карысць нашых краін і народаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Каментарый у тэму

Пасля ўрачыстай цырымоніі перадачы даравальных грамат паслы расказалі журналістам, якой бачаць сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. 

«Акцэнт — на плённай працы»
«Я буду рабіць акцэнт перш за ўсё на плённай, узаемавыгаднай, эфектыўнай сумеснай дзейнасці. Сёння толькі два тыдні, як я прыехаў у Мінск. Я, канешне, вельмі таленавіты чалавек, але пакуль усе файлы не прачытаў. Я пакуль займаюся дамашняй работай, урокі трэба рыхтаваць старанна», — адзначыў Яўген Лук’янаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. 

«Нам выгадна выкарыстоўваць беларускую тэхніку»
Па словах Мохамеда Йонгава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Сьерра-Леонэ ў Беларусі, галоўным пунктам у супрацоўніцтве дзвюх краін стане сельская гаспадарка. Ён падкрэсліў, што разам з абаронай здароўя і адукацыяй, гэта адна з галоўных сфер, куды накіраваны ўсе сілы ўрада. «У нашай краіне і ў свеце высока цэняцца беларускія тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы, я маю на ўвазе беларускія сельскагаспадарчыя машыны. У Сьера-Леоэне ў сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюцца мясцовыя машыны, якія не даюць высокай эфектыўнасці. Для нашай краіны выгадна выкарыстоўваць у сельскай гаспадарцы высокія тэхналогіі, мы зможам экспартаваць прадукты. І таму наша краіна мае патрэбу ў беларускіх тэхналогіях, каб узмацніць нашу вытворчасць у гэтай сферы», — адзначыў дыпламат.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.