Вы тут

Беларуская чыгунка інфармуе пра час змяненняў у графіку руху пасажырскіх цягнікоў


Магістраль прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.


Фота: pixabay.com

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ па пераключэнні прылад электрычнай цэнтралізацыі Гомельскага чыгуначнага вузла на мікрапрацэсарную ў перыяд з 24 мая па 4 чэрвеня змяняецца арганізацыйная схема курсіравання пасажырскіх цягнікоў на Гомельскім чыгуначным вузле і прылеглых да яго кірунках: Гомель — Мінск, Гомель — Віцебск, Гомель — Магілёў, Гомель — Брэст і Гомель — Калінкавічы.

Як інфармуе прэс-цэнтр магістралі, шэраг цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес класа пераведзены ў катэгорыю цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканом класа. Некаторыя цягнікі адменены.

Акрамя таго, у названыя даты асобныя цягніка міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній эканом класа будуць прытрымлівацца змененымі або скарочанымі маршрутамі.

БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.