Вы тут

Чэрвень будзе не самы цёплы — дзесьці 16,5 цяпла


Так адказаў на адпаведную рэпліку журналіста «Звязды» дырэктар ДНУ «Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Лысенка.


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Спецыяліст адзначыў, што змяненне клімату — устойлівая тэндэнцыя, якая будзе працягвацца ў наступныя гады і, магчыма, дзесяцігоддзі. Але на фоне гэтага ўстойлівага пацяплення ёсць яшчэ і натуральныя кліматычныя цыклы рознай перыядычнасці. У нашым рэгіёне самы значны — 60-гадовы цыкл, і цяпер мы знаходзімся ў яго сыходнай фазе. Таму летам пацяпленне ў найбліжэйшыя гады будзе не такой інтэнсіўнасці, як гэта назіралася ў мінулыя гады.

Эксперт спыніўся на доўгатэрміновым прагнозе на першы летні месяц. «Апісаць найбліжэйшае лета «агулам» сёння не ўяўляецца магчымым. Лікавыя мадэлі прагнозаў надвор'я працуюць пакуль недастаткова карэктна. У сусветнай практыцы прагноз на зіму 2019-2020 гадоў называўся «зімой стагоддзя», а яе фактычна не было ў Беларусі, — заўважыў Сяргей Лысенка. — Па розных мадэлях сярэдняя тэмпература паветра ў чэрвені чакаецца ад 16,2 градуса да 16,8 градуса са знакам плюс. Гэта значыць, нашы паказчыкі блізкія да кліматычнай нормы», — падкрэсліў прафесар. Што датычыцца другога і трэцяга месяцаў лета, то прагнозы інстытутам будуць распрацаваны трохі пазней. Пажывём — пабачым...

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Не сумнявайцеся ў глабальным пацяпленні!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.