Вы тут

Татальная інспекцыя небяспечных пабудоў пройдзе ў Мінску


Паскорыць работу з будынкамі, якія працяглы тэрмін не эксплуатуюцца, не выкарыстоўваюцца па прызначэнні, стаяць закінутыя, пустыя і тояць у сабе значную небяспеку, вырашылі органы мясцовай улады сталіцы.


Як паведамілі ў Мінскім гарвыканкаме, гэтае пытанне днямі разгледзелі на аператыўнай нарадзе. Адпаведным службам было дадзена даручэнне забяспечыць інспекцыю ўсіх такіх будынкаў, а ў выпадку вялікай амартызацыі і ўвогуле арганізаваць іх знос. Сёння ў сталіцы налічваецца 155 небяспечных будынкаў, частка іх ужо знесена.

Агульнавядома, што такія пабудовы не толькі не ўпрыгожваюць гарадскія вуліцы, але і нясуць патэнцыйную пагрозу, бо там могуць атрымаць траўмы ў час гульняў дзеці, якіх прыцягваюць закінутыя пабудовы. Акрамя таго, нярэдка там збіраюцца так званыя асацыяльныя грамадзяне, з-за чаго вялікая рызыка злачынстваў, узнікнення пажараў.

Імпульс мясцовым уладам у навядзенні парадку ва ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў у краіне надаў новы Указ Прэзідэнта «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі».

Мікалай Любчанскі

Прэв'ю: wallhere.com

Загаловак у газеце: Татальная інспекцыя небяспечных пабудоў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.