Вы тут

Прэзідэнт зацвердзіў навацыі ў законе аб масавых мерапрыемствах. Змены для арганізатараў, журналістаў і не толькі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, паведамляе БелТА.


Выключаецца паведамляльны парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Пасля ўступлення закона ў сілу ўсе масавыя мерапрыемствы павінны праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў.

Забараняецца збор, атрыманне і выкарыстанне грашовых сродкаў i iншай маёмасцi, выкананне работ, аказанне паслуг для кампенсацыі выдаткаў, абумоўленых прыцягненнем да адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Уводзіцца забарона асвятлення ў рэжыме рэальнага часу масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку, у мэтах іх папулярызацыі або прапаганды. Дадзеная забарона будзе распаўсюджвацца ў тым ліку на журналістаў сродкаў масавай інфармацыі.

Журналістам пры выкананні сваіх абавязкаў забараняецца выступаць у якасці арганізатараў ці ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў.

Мясцовыя органы і органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прыпыняць працу інфраструктуры (гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, транспарту, кірмашоў, арганізацый усіх формаў уласнасці) у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і па маршрутах руху іх удзельнікаў.

Замацоўваецца адказнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў за публічныя заклікі сваіх кіраўнікоў і членаў кіруючых органаў да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства да атрымання дазволу на яго правядзенне.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.