Вы тут

Крадуць... лес


Апошнім часам адзначаецца рост попыту на піламатэрыялы, вырас і іх кошт. Гэтым карыстаюцца асобныя нядобрасумленныя грамадзяне. Спецыялісты інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету толькі ў маі зафіксавалі сем фактаў парушэнняў правілаў перавозкі драўніны ў Брэсцкай вобласці.


— Негатыўная статыстыка працягваецца і ў чэрвені, — гаворыць намеснік начальніка абласной інспекцыі Сяргей МЫЧКО. — Напрыклад, 3 чэрвеня быў устаноўлены факт крадзяжу 14 кубаметраў дзелавой драўніны коштам 1918 рублёў з часовага склада ў лясным фондзе Бронна-Горскага лясніцтва ў Бярозаўскім раёне.

У ходзе правядзення неадкладных мерапрыемстваў устаноўлены прадпрымальнік, які здзейсніў крадзеж. Драўніна канфіскаваная, праводзіцца праверка. А прадпрымальніку давядзецца адказваць па законе.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.