Вы тут

Знакамітыя беларускія кампазітары, паэты і артысты збяруцца на закрыцці фестывалю «Маладзечна»


Знакамітыя беларускія кампазітары, паэты і артысты збяруцца на гала-канцэрце закрыцця фестывалю «Маладзечна-2021», паведаміла БелТА дырэктар Палаца культуры ў Маладзечне Святлана Сарока.


Гала-канцэрт пройдзе ў Летнім амфітэатры ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад юбілейнай канцэртнай праграмы «Маладзечна — насустрач шлягерам» з удзелам зорак беларускай эстрады, пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў.

«Гледачам прапануецца стаць удзельнікамі музычна-паэтычнага клуба фестывалю. Збяруцца разам самыя знакамітыя беларускія кампазітары і паэты, артысты, якія на працягу 20 гадоў бралі ўдзел у жыцці фестывалю, песні якіх упрыгожвалі канцэрты фестывальных дзён», — распавяла Святлана Сарока.

Сярод удзельнікаў будуць народныя артысты Беларусі Васіль Раінчык, Анастасія Масквіна, Уладзімір Громаў, заслужаныя артысты Беларусі Аляксандр Саладуха, Жанэт, Алена Ланская, Вікторыя Алешка, заслужаны калектыў ансамбль народнай музыкі «Бяседа», заслужаны дзеяч мастацтваў Алег Елісеенкаў, аматарскі калектыў тэатра эстраднай песні «Сябрынка», кампазітар Алена Атрашкевіч, Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», вакальна-інструментальны ансамбль «Верасы», група AURA, шоу-балет Fusion.

Канцэрт-закрыццё пачнецца сёння ў 21:30.

ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021» праходзіць з 11 па 13 чэрвеня, ён сабраў таленавітых выканаўцаў, паэтаў, музыкаў, кампазітараў, майстроў. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы, традыцый і нацыянальнай музыкі, спрыяе аб’яднанню творчых сіл, пераемнасці пакаленняў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.