Вы тут

Куба заклікае турыстаў не браць з сабой наяўныя долары пры падарожжы на востраў


Улады Кубы рэкамендуюць турыстам, запланаваны паездкі на востраў, не браць з сабой наяўныя долары ЗША, паколькі яны не будуць прымацца ні да аплаты, ні да абмену на кубінскія песа. Адпаведную заяву ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання зрабіў першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Кубы Франсіска Майобрэ Ленсу, піша ТАСС.


Фота: pixabay.com

— З 21 чэрвеня ў адпаведнасці з прынятымі мерамі наяўныя долары не будуць прымацца, таму тым, хто з гэтага дня прыедзе ў краіну, варта мець з сабой любую іншую (ухваленую банкамі Кубы) валюту. Мы зараз гаворым менавіта пра наяўныя, з аплатай картамі праблем не ўзнікне, — сказаў Франсіска Майобре Ленсу.

10 чэрвеня кіраўніцтва рэспублікі паведаміла, што кубінскія банкі з 21 чэрвеня перастануць прымаць наяўныя долары для залічэння на рахункі кліентаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.