Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Няма больш каштоўнага і дарагога падарунка, чым Вялікая Перамога


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежансці. Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок у падножжы Кургана славы і паразмаўляў з удзельнікамі мерапрыемства. 


Віатючы ўсіх прысутных, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на сімвалізм Кургана славы, святога месца для ўсіх беларусаў. Тут ішлі баі за сталіцу Радзімы, вырашаўся лёс Беларусі. Па словах кіраўніка дзяржавы, хоць зараз цяжка ўявіць настрой войнаў, але няма сумненняў, што яны былі поўныя рашучасці адпомсціць ворагу і ўзяць рэванш за тое, што адбылося ў 1941 годзе. У пачатку вайны, калі фашысты амаль не адчуваючы супраціўлення, прайшлі праз Беларусь і захапілі Мінск. 

«Вызваленчая аперацыя „Баграціён“ паказала, што ў мастацтве перамагаць савецкія войскі пераўзышлі свайго ворага. Дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам нашай Перамогі ў 1945-м. Памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны ўвасобілася ў рукотворном помніку. На месцы знакавых бітваў вырас Курган Славы», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гэты мемарыял насыпалі ў літаральным сэнсе сваімі рукамі тысячы людзей, якія ведалі вайну ў твар, памяталі забітых таварышаў, смуткавалі аб страчаных сваяках. Ён падкрэсліў, што гэтая зямля ўвабрала ў сябе слёзы маці, жонак і дзяцей аб воінаў, боль страт мільёнаў загубленых жыццяў.

«Уявіце настрой тых людзей, якія тысячамі прыязджалі ў Беларусь на святую зямлю перамогі і насыпалі гэты курган. Тут сапраўды слёзы і настрой мільёнаў савецкіх людзей. Тут ўвасоблены іх мары. Няма, мабыць, на зямлі іншага такога рукатворнага месца, як гэта», — сказаў беларускі лідар. 

Удзельнікі мерапрыемства ўшнавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. 

«У Беларусі няма нават маленькага помніка закінутага, і гэта наш гонар»

«Для нас, беларусаў, якія страцілі ў той вайне кожнага трэцяга жыхара, Курган Славы — гэта сакральны сімвал. Сімвал нашай незалежнага і свабоднага жыцця. Тут закладзена капсула з пасланнем будучым пакаленням — нам з вамі і тым, хто прыйдзе пасля нас. Яго сутнасць простая і заўсёды актуальная, а ў наш час асабліва: берагчы памяць пра Вялікую Айчынную вайну і быць патрыётамі сваёй Айчыны», — працягнуў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў савецкі час тут прымалі дзяцей у піянеры давалі клятву камсамольцы, а ў нашы дні гучаць словы ваеннай прысягі. Сюды прыходзяць у Дзень Перамогі і Дзень нашай Незалежнасці. Сёння Курган Славы стаў новым пунктам маршруту Патрыётаў Беларусі.

«Мы, сучаснае пакаленне, памятаем, што героі Вялікай Айчыннай вайны нам падарылі жыццё, і стараемся пражыць яе дастойна памяці гэтых герояў. Памяці тых, хто стварыў гэты помнік, хто адстаяў страчаныя ў 90-ыя традыцыі і аднавіў мемарыяльны комплекс, надаўшы яму сучаснае аблічча», — адзанчыў беларускі лідар. 

Прэзідэнт падзякаваў прафсаюзам, якія выканалі даручэнне прэзідэнта і прынялі на свой баланс гэты помнік і прывялі яго ў належны стан. І таксама кіраўніцтву Мінскай вобласці, якое заўсёды дапамагала даглядаць за гэтым светлым месцам. 

«У Беларусі няма нават маленькага помніка закінутага, і гэта наш гонар. У нас іх тысячы. Гэтая зямля не проста палітая крывёю савецкіх людзей, беларусаў, партызан, падпольшчыкаў ўсіх членаў супраціўлення. Гэтая зямля ўсеяная трупамі нашых людзей», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. 

«Усе мы павінны пакінуць нешта на гэтай зямлі кожны асабіста і ўсе разам»

Па словах Аляксандр Лукашэнкі, тая вайна не закончылася, сёння яна набыла іншыя формы. Прэзідэнт звярнуўся да студэнтаў у першую чаргу гістарычных факультэтаў, курсантаў Ваеннай акадэміі, Акадэміі МУС, маладым упраўленцам і прадстаўнікам грамадскіх арганізацый. 

«Вы будучыня нашай краіны, гэта не банальшчына. Тут амаль 100 працэнтаў упэўненых патрыётаў нашай радзімы. Вельмі хацелася б, каб вы не страцілі гэтую краіну. Менавіта вы прыйшлі да кіраўніцтва краінай і захавалі тое, што мы стварылі за чвэрць стагоддзя. Наша пакаленне ўжо адзанчылася, мы атрымаўшы абрубак савецкай імперыі стварылі сувярэнную дзяржаву, першую за шматвекавую гісторыю. Гэтым наша пакаленне адзанчылася, абараніўшы тую перамогу, якую нам падарылі. Цяпер справа за вамі. Вы нікому не павінны аддаць нашу краіну, нашу зямлю. У некаторых з вас ужо ёсць дзеці. Вы павінны пераканаць іх, што іншай зямлі ў вас не будзе, што гэта іх зямля, ваша зямля. І вы падумайце пакаленне якое ідзе на змену нашаму, чым вы адзанчыцеся ў гэтым жыцці. Усе мы павінны пакінуць нешта на гэтай зямлі кожны асабіста і ўсе разам», — сказаў Прэзідэнт. 

Па словах беларускага лідара, курган славы — гэта сімвал нашай гераічнай гісторыі і калі яе не абараніць сёння, заўтра яго зраўняюць з зямлёй. Зраўняюць, як сімвал некаму ненавіснай перамогі, а з ім кануць у мінулае свабода і незалежнасць Беларусі. 

Аляксандр Лукашэнка заклікаў усіх не забываць, не загаворваць галоўны факт сучаснасці, што нашу гісторыю хочуць перапісаць, нашу Вялікую Перамогу ў нас хочуць адабраць. Па яго словах, хтосьці ганарыцца сваім багаццем ў выглядзе прыроднага газу, нафты, золата, металаў, але няма больш каштоўнага і дарагога падарунка, чым Вялікая Перамога. 

«Чаму яна нам вельмі дарога, таму што толькі беларусы заплацілі за яе кожнага трэцяга. Як казаў калісьці вялікі Ленін, трэба задаць сабе пытанне: ад якога спадчыны мы адмаўляемся. Той, хто хоча забыць гэтую Перамогу, яны проста вар’яты. Яны не думаюць пра тое, што мы можам страціць. Але праўда і ў тым, гэта прэтэнзія да нашага пакаленню, што мы не ўмелі паднесці заблудным і іншым за мяжой нашай дзяржавы сутнасць нашай Перамогі. Мы не дамагліся ад іх, каб яны шанавалі гэтую Перамогу, а праз нашу Перамогу шанавалі нас, што мы іх выратавалі, што мы ім падарылі жыццё», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да маладога пакалення, папрасіў іх мець гэта на ўваге і выправіць гэтую памылку старэйшага пакалення. Па яго словах, гэта ўжо пачалі рабіць, расследуючы злачынствы нацызму на беларускай зямлі. 

«Гэта падобна беларускаму Халакосту, або Халакосту беларускага народа. Яўрэі бо змаглі гэта даказаць. Увесь свет сёння схіляецца перад імі, нават баяцца пальцам у іх паказаць, а мы такія талерантныя, такія добрыя нікога не хацелі пакрыўдзіць. Даскакаліся да таго, што нас пакрыўдзілі. Таму мы пачалі гэты працэс, але вам варта яго працягнуць. Гэта вельмі важна, гэта не менш важна, чым перамогі ў эканоміцы, вынікі ў эканоміцы, у фінансах, таму што гэта тычыцца сэрцаў і душ кожнага чалавека. Калі мы страцім сэрца і душы, мы паўторым тое, што было ў мінулым годзе, можа быць, яшчэ ў больш горшым варыянце», — канстатаваў беларускі лідар. 

«Гэта каштоўны дзень для нашага народа»

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз заклікаў ўсіх прыходзіць да помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, прыводзіць сюды дзяцей, расказваць ім пра пра подзвігі народа, вучыць любіць родную зямлю і берагчы мір. 

«Тады гэты Курган Славы, які імкнецца ў неба, адкуль глядзяць на нас якія пайшлі героі, будзе вечна захоўваць памяць аб іх. Пра тых, хто падарыў беларусам жыццё і свабоду. Памятаеце, нішто на гэтай зямлі не вечна. Ні мы, ні вы не вечныя. Мы ўсе некалі сыйдзем туды. І як мы будзем ставіцца да якія пайшлі, так будуць ставіцца да нас і нашы дзеці, новае пакаленне. Памятаеце гэта, паважаныя сябры і наша моладзь», — канставаў ён.

У заключэнні выступлення Прэзідэнт павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці, самым галоўным, святым і светлым святам. Па яго словах, гэты дзень таксама трэба адстойваць. 
«Ні ў якім разе нельга растварыць гэтае свята ў рознага роду заявах і прапановах аб тым, што не тады святкуем, трэба ў іншы час і так далей. З гэтага пачынаецца знішчэнне любой ідэі. Гэта наша свята, ўсенародна прызнаны, прызнаны на рэферэндуме. Гэта светлае свята, каштоўны дзень для нашага народа — Дзень Незалежнасці», -канстатваў Аляксандр Лукашэнка.

Дзень Незалежнасці — сапраўднае народнае свята, якое аб’ядноўвае ўсю краіну, незалежна ад статусаў і ўзростаў. Адразу пасля ўрачыстаў цырымоніі ўскладання вянка ў падножжа Кургана славы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з удзельнікамі свята і адказаў на цікавыя пытанні. 

Галоўнае — сумленна працаваць

Удзельнікі экспедыцыі на Эверэст падырылі кіраўніку дзяржавы Дзяржаўны сцяг і копію Знамя Перамогі, якія альпіністы паднялі на самую высокую кропку планеты. У маі гэтага года міжнародная экспедыцыя, у складзе якой былі і беларускія альпіністы, разгарнулі дзяржаўныя сімвалы на вяршыні самай высокай гары свету. «Гэта, мабыць, сёння будзе асноўнай святыняй у Палацы Незалежансці», — адказаў на гэта Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што ганарыцца камандай альпіністаў, як і беларускімі ўдзельнікамі экспедыцыі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што лічыць неабходным прадставіць альпіністаў да узнагарод. 

Студэнты гістарычных факультэтаў з розных ВНУ краіны падчас размовы з кіраўніком дзяржавы расказалі, што актыўна займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, звязанай з тэмай Вялікай Айчыннай вайны. Маладыя педагогі-гісторыкі, папрасілі Прэзідэнта параіць, як ім выхоўваць малодшае пакаленне, каб выхаваць іх сапраўднымі патрыётамі сваёй радзімы. 

У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўнае заўсёды — сумленна працаваць. Прэзідэнт прапанаваў маладым спецыялістам стварыць падручнік па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ён расказаў, што некалі марыў, каб у Беларусі была такая кніга і яе зрабілі, але належнага эфекту яна не выклікала. 
«Калі вы, моладзь, на падставе таго, што ўжо створана, новых фактаў, а таксама падручнікаў савецкіх часоў (тады яны нядрэнныя былі, хоць нешта замоўчвалі, чагосьці саромеліся, сціпла паводзіць), на падставе таго, што было створана зробіце годны навучальны дапаможнік — гэта будзе найвялікшая перамога. Таму што галоўнае для студэнтаў — каб падручнік быў носьбітам ведаў», — сказаў беларускі лідар. Па яго словах, такая кніга павінна быць у кожнага маладога чалавека, каб паказаць, які ўклад унеслі беларусы ў Перамогу. 

«Падручнік мы можам дапоўніць дакументамі тых часоў і тымі дакументамі, якія мы саромеліся паказваць, каб кагосьці не пакрыўдзіць. Займіцеся гэтым, калі можаце. Нам гэта вельмі трэба», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзанчыў, што да стварэння такога падручніка варта падключыць Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі і Адміністрацыю Прэзідэнта. 

Беларускі лідар падкрэсліў, што ў краіне створана нямала помнікаў, да якіх трэба прыводзіць дзяцей і расказваць ім пра падзеі ваенных гадоў, у тым ліку і пра зверствы фашыстаў, якія яны тварылі на беларускай зямлі. Па яго словах, будучыя пакаленні павінны пра гэта ведаць і пра гэта трэба нагадваць і заходнім краінам. 

«Мы павінны гэта паказваць. Ім паказваць, якія крычаць пра санкцыі супраць нас, а сёння ўжо працягваюць тэрарыстычныя акты на тэрыторыі Беларусі», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. 

Працягваць традыцыі і ўкладваць сваё

Падчас свайго выступлення Аляксандр Лукашэнка звяртаўся да маладых людзей, у прыватнасці да курсантаў Ваеннай акадэміі, падкрэсліваючы, што яны будучыня краіны і заклікаючы яе не страціць. Курсанты Ваеннай акадэміі, якія прыстунічалі на свяце расказалі, што кіраваліся такой устаноўкай, калі выбіралі для сябе прафесію. «Сённяшні дзень — гэта памяць аб маіх продках. Мне з дзяцінства падабаліся самалёты і хацеў абараняць мірнае неба Беларусі і таму абраў для сябе авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі», — расказаў Дзмітрый Родзін, курсант трэцяга курса авіяцыйнага факультэту. 

Такіх прынцыпаў будучыя афіцэры плануюць прытрымлівацца і ў дальнешым жыцці. Таму зварот Прэзідэнта хлопцы прынялі блізка да сэрца. 

«Сёння для мяне як і для ўсіх грамадзян нашай краіны — вялікае свята. Па-першае, гэта памяць аб подзвігу, які здзейснілі нашы продкі. І сёння мы сабраліся на Кургане славы, каб ушанаваць памяць гэтых герояў. І спадзяюся, што бы будзем працягваць традыцыі, якія закладзеныя ў нашай дзяржаве з самага яе пачатку. Гэта вельмі правільна і мы будзем працягваць гэта далей і ўкладваць нешта сваё», падзяліўся Антон Собалеў, курсант трэцяга курса агульнавайсковага факультэту. 

Прынцыпова важнае свята

У гонар Дня Незалежнасці таксама прайшоў і рэспубліканскі аўтапрабег «За адзіную Беларусь». Патрыёты-аўтамабілісты з усёй краіны аб’ядналіся ў калоны і прыехалі да Кургана Славы. Некаторыя, традыцыйна, паехалі на свята цэлымі сем’ямі. Як, напрыклад, сям’я мінчан Дар’і і Аляксандра Кавалеўскіх, якіх да ўдзелу ў аўтапрабегах натхняе сын Аляксей. Не прыняць удзел у аўтапрабегу да Дню Незалежнасці яны не маглі. 

«Да мінулага году Незалежансць была прынцыповай, а за апошні час яе актуальнасць значна вырасла. Гэтае свята вельмі важнае для нашай краіны. Мы заўсёды былі буфернай краінай і нам прыходзілася адбіваць шматлікія нападкі і ўдары. Наша незалежнасць часта была на валаску, але мы заўсёды адстойвалі яе сваёй мужнасцю і цярпеннем. Таму я лічу, што гэта прынцыповае свята для нас. Тут на Кургане святы сабраныя ўсе загінулыя вёскі, таму важна сёння ўшанаваць іх памяць. Дзень Незалежнасці прымеркаваны да даты вызвалення Мінска і я думаю, Курган славы як нішто актуальны ў гэты дзень», — адзанчыла Дар’я Кавалеўская. 

На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу разгарнулася сапраўднае свята. Асаблівую цікавасць у яго гасцей выклікала ваенна-тэматычная пляцоўка, дзе была прадстаўлена тэхніка, якая знаходзіцца на узбаеннi беларускай арміі. Прываблівала наведвальнікаў прэзентацыя нядаўна закупленага прычапнога хлебапякарнага блока. Кожны госць свята мог пачаставацца свежым армейскім хлебам. Тыя, хто цiкавiцца ваеннай тэматыкай менш, знайшлі сабе заняткі па інтарэсах у горадзе майстроў, які размясціўся на алеях комплексу. Свята на Кургане славы сабрала не толькі мінчан, але і жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў. Антаніна Котава разам са сваімі калегамі з прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прадстаўляюць Барысаўскі раён. «Незалежнасць Беларусі для мяне значыць магчымасць быць самостойнай краінай, самой вырашаць усе пытанні ўнутры свайго грамадства. Таму мы павінны выразна разумець, што мы хочам і як мы павінны жыць, працаваць, вучыцца дзеля сваёй краіны. Для мяне гэта вельмі важны дзень. Сёння яшчэ і 77-ая гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму мы як маладое пакаленне павінны пра гэта памятаць і людзей, якіх аддалі жыццё, каб мы сёння жылі. Для сваёй краіны хочацца зрабіць як мага больш, каб нашы дзеці жылі ў прыгожай краіне», — сказала яна. 

Свята ў падножжа Кургана славы стала новай лакацыі святкавання Дня Незалежнасці, але нагадала пра сапраўдныя каштоўнасці і значэнне гэтага дня.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.