Вы тут

Гродзенец праз 22 гады знайшоў пазыковую распіску на 40 тысяч долараў ЗША і звярнуўся ў міліцыю, каб вярнуць грошы


Гісторыя цягнецца з 1999 года. Менавіта тады гродзенец пазычыў 28 тысяч долараў ЗША, аб чым атрымаў адпаведную распіску. Праз год прасіцель зноў звярнуўся з аналагічнай просьбай. На гэты раз грашовыя сродкі склалі 12 тысяч долараў. У распісцы быў зроблены дадатковы запіс аб новай суме. Такім чынам агульная пазыка склала 40 тысяч амерыканскіх рублёў. Тэрмін вяртання грошай не агаворваўся.


Між тым праз тры гады гродзенец запатрабаваў вярнуць узятыя пад распіску грошы. Але даўжнік адмовіўся выканаць свае абавязацельствы, да таго ж і распіска знікла. Гэта акалічнасць не дазволіла гродзенцу звярнуцца ў праваахоўныя органы.

Толькі сёлета, праз 22 гады, распіску нарэшце ўдалося знайсці. Мужчына звярнуўся ў Ленінскі РАУС Гродна, дзе была прызначана почыркаведчая экспертыза. Аказалася, што ўстанавіць ідэнтычнасць почырку праз працяглы час даволі складана. Па словах старшага судовага эксперта Гродзенскага міжраённага аддзела ДКСЭ Пятра Баўсюка, асаблівасці почырку аднаго і таго ж чалавека на працягу яго жыцця могуць змяняцца. У адных, напрыклад, гэтыя змены нязначныя і звязаны са спрошчваннем пабудовы слоў — змяншэннем памеру літараў, змяненнем нахілу, парушэнні стройнасці і г. д. А вось у іншых людзей змены ў почырку могуць быць даволі істотныя. Гэта можа быць звязана з нейкімі сур’ёзнымі захворваннямі, траўмамі, старэннем арганізма. Іншы раз, заўважае эксперт, змены настолькі значныя, што нават робяць немагчымым правядзенне такой экспертызы.

У даным выпадку ўсё ж удалося ўстанавіць, што распіска, атрыманая 22 гады таму, належыць менавіта даўжніку. Па гэтым факце вядзецца праверка.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.