Вы тут

Пасол Грузіі: чакаем, што ў жніўні з’явіцца прамы рэйс з Мінска ў Тбілісі


З пачатку 2021 г. Грузію наведалі амаль 4 тыс. беларусаў, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.


Па словах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Грузіі ў Беларусі Валерыя Кварацхелія, сёння штодзённыя рэйсы выконваюцца ў Тбілісі і Батумі.

— Мы вельмі рады, што «Белавія» абвясціла аб палётах са жніўня ў Кутаісі — гэта вельмі зручна для падарожжаў як у заходнюю, так і ва ўсходнюю Грузію. Пры гэтым чакаем, што таксама са жніўня авіякампанія «Грузінскія авіялініі» пачне палёты па маршруце Тбілісі — Мінск, — адзначыў В. Кварацхелія.

Па словах дыпламата, турыст можа лёгка і бяспечна падарожнічаць па Грузіі, выбіраючы месца для пражывання з мноства варыянтаў — ад мясцовых гасцявых дамоў да сусветна вядомых буцік-гатэляў і гатэляў міжнародных брэндаў.

— Па дадзеных на чэрвень, з пачатку гэтага года, Грузію наведалі ўжо амаль 4 тыс. грамадзян Беларусі. Але трэба браць у разлік, што краіна адкрылася для турыстаў з Беларусі фактычна толькі з сакавіка, калі быў дазволены ўезд з ПЛР-тэстамі. Вядома, гэтая колькасць усё яшчэ ніжэй, чым у 2019 г. — да пандэміі, аднак мы бачым выразныя прыкметы таго, што Грузія будзе адным з самых запатрабаваных кірункаў для беларусаў у 2021 г., — упэўнены пасол.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.