Вы тут

Лясгасы Мінскай вобласці плануюць нарыхтаваць сёлета больш за 25 т мёду


Лясгасы Мінскай вобласці сёлета плануюць нарыхтаваць больш за 25 т мёду. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне.


«Адпампоўваць першы мёд пачалі ў чэрвені. Калі надвор’е будзе спрыяльнае, пчолы будуць адчуваць сябе камфортна і працягнуць збіраць прадукт, тады правядзем яшчэ дзве адпампоўкі. Работы завершым у верасні. За гэты час плануем нарыхтаваць 25,6 т мёду. На сённяшні дзень сабрана больш за палову — каля 20 т, — распавялі ў аб’яднанні. — У параўнанні з мінулым годам план па нарыхтоўцы прадукту знізіўся на 10 т. На гэта паўплывалі ўмовы надвор’я і складанасці з найманнем персаналу — вопытныя пчаляры сыходзяць на пенсію, а маладых знайсці даволі складана».

У лясных гаспадарках Мінскай вобласці выстаўлена каля 2540 вулляў. У цяперашні час лідэры па зборы мёду — Вілейскі, Валожынскі, Любанскі, Маладзечанскі і Старадарожскі лясгасы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.