Вы тут

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 4 жніўня


Паведамляюць ў Белгідрамеце.


У сераду ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём павелічэнне воблачнасці. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, ноччу слабы, днём 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 10-15 градусаў, месцамі — плюс 7-9. Днём паветра прагрэецца да 20-26 градусаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.