Вы тут

Жыхарка Баранавіцкага раёна здала 600 кг чужога металалому


Сельчанка ў Баранавіцкім раёне здала 600 кг чужога металалому — распачата крымінальная справа, піша УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У Баранавіцкі РАУС звярнуўся мясцовы жыхар з заявай аб тым, што з яго зямельнага ўчастка знік металалом. Па словах мужчыны, участак набыты для будаўніцтва дома, але так як працы яшчэ не пачаліся, з’яўляўся ён там не штодня. У адзін з прыездаў уладальнік ўчастка выявіў адсутнасць складзенага металу.

Аператыўнікі ўстанавілі, што 41-гадовая жыхарка суседняга населенага пункту на працягу пяці дзён з дапамогай тачкі перавезла яго на іншы ўчастак у той жа вёсцы. Затым па яе просьбе знаёмы на сваім аўтамабілі адвёз другсыравіну ў Баранавічы ў пункт прыёму лому і адходаў каляровых металаў. У выніку жанчына здала 600 кг металалому на суму каля Br350. Атрыманыя грошы яна выдаткавала на ўласныя патрэбы.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням фігуранткі і распачалі крымінальную справу за крадзеж

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.