Вы тут

Узбекістан прымае міжнародны культурны форум


У Хіве (Узбекістан) 14—15 верасня 2021 г. пройдзе міжнародны культурны форум «Цэнтральная Азія на перакрыжаванні сусветных цывілізацый».


Асноўная мэта, якую вызначае перад гэтай пляцоўкай прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, — у цесным супрацоўніцтве з ЮНЕСКА асвяціць і глыбей вывучыць багатую гісторыю і спадчыну рэгіёна, выкарыстоўваючы іх для вывучэння ўрокаў і ўнясення ўкладу ва ўстойлівы мір і развіццё. Дзеля гэтага форум закліканы сабраць разам мясцовых і дзяржаўных дзеячаў з усяго рэгіёна, каб абмеркаваць рэгіянальныя прблемы. Абмеркаваць і — вырашыць праз пасрэдніцтва эфектыўнага супрацоўніцтва. Акрамя гэтага, форум будзе прысвечаны вывучэнню пагроз і выклікаў у выніку змянення клімату і пандэміі «COVІD-19», для ўстойлівага развіцця развіцця рэгіёна, а таксама ўнёску яго багатай культурнай спадчыны ў вырашэнне рознага кшталту праблем.

Да арганізацыі форуму спрычыніліся Кабінет міністраў Рэспублікі Узбекістан, Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства турызму і спорту Узбекістана, Нацыянальная камісія Узбекістана па справах ЮНЭСКА, хакімат Харэзмскай вобласці, Акадэмія навук і Пастаяннае прадстаўніцтва Узбекістана пры ЮНЕСКА, Сектар сацыяльных і гуманітарных навук ЮНЕСКа і бюро ЮНЕСКА ў Ташкенце, Алматы і Тэгеране.

Мяркуецца, што ўдзел у сустрэчы прымуць прадстаўнікі не толькі Узбекістана, але і Казахстана, Туркменістана, Таджыкістана, Ірана, Расійскай Федэрацыі, Кітая і Беларусі.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.