Вы тут

Халоднае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні


Халоднае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У мінулыя выхадныя ў Беларусі назіралася дажджлівае і халаднаватае надвор'е, у асобных раёнах краіны адзначаліся моцныя дажджы. У цэлым, жнівень па тэмпературным фоне аказаўся блізкі да сваёй кліматычнай нормы і вельмі шчодры на ападкі. Паводле папярэдніх ацэнак, сума ападкаў за месяц на большай частцы тэрыторыі краіны склала 1-1,5 нормы, а па захадзе ападкаў выпала ў два разы больш за норму, распавялі ў «Белгідрамеце».

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае і халоднае надвор'е. У аўторак, 31 жніўня, пад уплывам актыўных атмасферных франтоў на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 16-22 градусы цяпла.

У сераду, 1 верасня, ноччу месцамі па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём — 16-22 градусы.

У другой палове тыдня чакаецца паступленне ў Беларусь няўстойлівых і больш прахалодных паветраных мас з паўночнага захаду Еўропы. Ападкаў стане менш, яны будуць мець кароткачасовы характар, але тэмпературны фон яшчэ панізіцца і будзе ў сярэднім на 3-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Установіцца халоднае надвор'е.

У чацвер, 2 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, днём — 12-17 градусаў цяпла.

У пятніцу, 3 верасня, ноччу па крайняй поўначы, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, днём — 13-20 градусаў цяпла.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: І зноў халаднавата і дажджліва...

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.