Вы тут

Злучаныя са стагоддзямі


Цімкаўляне — так называюць сябе жыхары аграгарадка Цімкавічы, што ў Капыльскім раёне. Вымаўляюць яны сваё імя з годнасцю, усведамляючы, што сфарміравана і ўмацавана яно многімі пакаленнямі землякоў.


Даўно тое было. Дакументы сведчаць, што існуюць згадкі пра Цімкавічы ажно з 1499 года. Слаўнае было гэтае мястэчка на ажыўленым скрыжаванні шляхоў да Нясвіжа, Капыля, Слуцка, Пінскага Палесся. Не абыходзілі бокам яго жыхароў ні беды, ні радасці. На працягу пяці наступных стагоддзяў вятры гісторыі неслі сюды не толькі пах мірна квітнеючых садоў, але і горкі смурод ваенных пажараў.

Цімкаўляне з гонарам называюць імёны сваіх землякоў, якія праславілі Айчыну як мірныя працаўнікі і мужныя абаронцы. Пералік імёнаў славутых ураджэнцаў будзе вельмі доўгі. Скажу адно, што ў гэтым ганаровым спісе вядомыя земляробы, вучоныя, пісьменнікі, дзеячы мастацтва, воіны — Героі Савецкага Саюза…

Сённяшнія Цімкавічы — сучасны аграгарадок, жыхары якога працягваюць слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў.

Прыведзеныя фотаздымкі перадаюць тое, што я ўбачыў, пабываўшы ў аграгарадку. Строгая архітэктура сучасных будынкаў і мілы выгляд дагледжаных вясковых хат, помнік воінам-абаронцам і адноўлены будынак царквы, мемарыяльны камень з высечанымі радкамі цімкаўляніна Кузьмы Чорнага: «Родныя мае мясціны... Тут жывуць усе мае персанажы...» Усё гэта заўважана і занатавана падчас экскурсіі, якую правяла знаўца гэтых мясцін, старшыня Цімкавіцкага сельскага выканкама Алена Вострыкава (на адным з фота).

Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі аказваў дапамогу пацыентам з COVІD-19.

Грамадства

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла ўнікальнае крыніцазнаўчае выданне «Мінск на старадаўніх картах і планах».