Вы тут

Лукашэнка: мы з вялікім аптымізмам глядзім на перспектывы супрацоўніцтва з Мексікай, асабліва ў эканоміцы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Мануэля Лопэса Обрадора з нацыянальным святам гэтай краіны — Днём незалежнасці, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Беларускі лідар звярнуў увагу, што Мексіка сёння з’яўляецца адной з найбольш развітых дзяржаў, займае важнае месца ў глабальнай геапалітычнай і эканамічнай сістэме. Яе збліжае з Беларуссю падобнае бачанне справядлівага светаўладкавання, якое грунтуецца на такіх асноватворных міжнародных прынцыпах, як шматпалярнасць, неўмяшанне ва ўнутраныя справы незалежных краін, недапушчальнасць прымянення аднабаковых абмежавальных мер.

«Перакананы, што агульнасць поглядаў служыць добрай перадумовай для паглыблення адносін Мінска і Мехіка. Мы з вялікім аптымізмам глядзім на перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў эканамічнай сферы. Разлічваем на яго пераклад у рэжым устойлівага і дынамічнага росту ў адпаведнасці з тэндэнцыямі развіцця сусветных гаспадарчых сувязяў, у якіх вядучую ролю адыгрываюць высокатэхналагічныя тавары і паслугі», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мануэлю Лопесу Обрадору моцнага здароўя і паспяховага ажыццяўлення ўсіх планаў і задумак, а жыхарам Мексікі — міру і працвітання.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.