Вы тут

У Маладзечанскім раёне пажарам знішчана 30 т саломы


У Маладзечанскім раёне пажарам знішчана 30 т саломы, паведамілі ў прэс-службе МНС.


«16 верасня ў 5.32 паступіла паведамленне аб узгаранні сцірты саломы ў поле ААТ „Дуброва-2013“ каля вёскі Уша-2 Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У выніку пажару знішчана 30 т саломы ў рулонах», — распавялі ў прэс-службе.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.