Пажар адбыўся ў доме ў Оршы, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
18 верасня ў 17.30 выратавальнікам стала вядома аб пажары ў доме па 3-му завулку Вісарыёна Бялінскага ў Оршы. Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, назіралася адкрытае гарэнне лятняй хаткі. Пры тушэнні пажару і разборцы будаўнічых канструкцый пад заваламі ратавальнікі выявілі два трупы, як мяркуецца, мужчыны і жанчыны. У цяперашні час асобы загінулых высвятляюцца.
Прыватнае падвор’е належыць мінчанцы, пенсіянерцы 1958 года нараджэння, якая на момант пажару знаходзілася па месцы жыхарства.
Праводзіцца праверка, высвятляецца прычына інцыдэнту.
Прэв’ю: pixabay.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.