Вы тут

У Гомельскай вобласці за 2020 год выкіды забруджвальных рэчываў у паветра ад аўто склалі больш за 90 тыс. т


У Гомельскай вобласці за 2020 год аўтатранспартам выкінута ў атмасфернае паветра больш за 90 тыс. т забруджвальных рэчываў, паведамляе абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя


Экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля» праходзіць сёння на еўрапейскай тэрыторыі. Спецыялісты звяртаюць увагу на праблему забруджвання атмасфернага паветра. «У Беларусі больш за 3 млн асабістых легкавых аўтамабіляў. У сярэднім на 1 тыс. чалавек прыпадае 320 машын. Па насычанасці легкавымі аўто лідзіруюць Гродзенская і Мінская вобласці — 363 і 342 машыны на тысячу жыхароў адпаведна. У Гомельскай вобласці на 1 тыс. чалавек прыпадае 295 легкавых аўтамабіляў. Выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад аўтатранспарту па рэгіёне за 2020 год склалі 90,3 тыс. т. З іх вуглярод аксіду — 56 тыс. т, дыяксід азоту — 11 тыс. т, вуглевадароды — 19,8 тыс. т , сажа — 3,5 тыс. т. У сярэднім на аднаго жыхара вобласці прыпадае 65 кг забруджвальных рэчываў, якія паступілі ў атмасфернае паветра ад аўтатранспарту», — распавялі ў камітэце.

Задача па мінімізацыі выкідаў ад аўтатранспарту можа быць вырашана рознымі спосабамі. Пэўнымі крокамі да паляпшэння сітуацыі становяцца ўдасканаленне паліўных сістэм, укараненне транспарту, які выкарыстоўвае больш экалагічнае паліва.

У рэгіёне актыўна развіваюць інфраструктуру для электрамабільнага транспарту. Усяго на тэрыторыі вобласці эксплуатуецца 25 зарадных станцый для электрамабіляў.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.