Вы тут

Ня­спын­ны рух


Асаблівасць алімпійскага руху ў тым, што ён ніколі не спыняецца. Пастаянна адбываецца нешта новае і цікавае. А на фоне гэтага — чаканне, прадчуванне і падрыхтоўка да наступных, самых лепшых і самых цікавых, Алімпійскіх гульняў.


Фота: pixabay.com

1. Выканаўчы камітэт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі абмеркаваў падрыхтоўку да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Выканкам НАК зацвердзіў пастаўшчыка спартыўнай экіпіроўкі на зімовую Алімпіяду. Выканаць тэхнічнае заданне на неабходным узроўні гатова кампанія «Сола-Пінск». Прадпрыемства ўжо супрацоўнічала з Нацыянальным алімпійскім камітэтам пры падрыхтоўцы да ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінске і Алімпійскіх гульняў у Токіа.

2. Алімпійскія вёскі для спартсменаў на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне 2022 года будуць высокатэхналагічнымі, экалагічнымі і ўтульнымі, абяцаюць арганізатары. Аб'екты будуць размешчаныя ў трох кластарах. Кампус у Яньцыне прымяняе тэхналогіі звышхнізкага энергаспажывання для стварэння камфортных умоў дзякуючы падтрыманню тэмпературы ад 20 да 26 градусаў. Падчас будаўніцтва вёскі ўлічваліся экалагічныя стандарты і мінімальная шкода прыродзе. У агульнай зоне вёскі ўстаноўлены тры вялікія экраны, з дапамогай якіх спартсмены змогуць атрымаць разнастайную інфармацыю, у тым ліку аб навакольным асяроддзі, бяспецы і паслугах. Арганізатары расказалі і аб адным з самых важных прадметаў мэблі ў пакоях — ложках. Яны не толькі зручныя і трывалыя, але і здольныя трансфармавацца. З дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання можна адрэгуляваць ложак у адпаведнасці з рознымі функцыямі: для адпачынку, чытання ці работы на ноўтбуку.

3. Арганізатары Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў у Пекіне — 2022 прадставілі дэвіз спаборніцтваў, паведамляе афіцыйны сайт аргакамітэта. Дэвізам будучага мультыспартыўнага форуму стаў выраз «Разам дзеля агульнай будучыні».

«Дэвіз Гульняў адлюстроўвае цвёрдае імкненне людзей пераадольваць цяжкасці. Гэта пазіцыя і ініцыятыўны план дзеянняў для сумеснай работы ў імя лепшай будучыні», — гаворыцца ў рэлізе. Таксама аргкамітэт прадставіў серыю постараў, прысвечаных галоўным стартам. А талісманам Алімпіяды стане панда Бінь Дунь Дунь.

4. У Пекіне стартавала глабальная рэкламная кампанія пад назвай «Характар Вялікай Кітайскай сцяны 2021 года — Пекінскае зімовае хараство», якая накіравана на папулярызацыю зімовага турызму ў Пекіне ў розных аспектах: лядовыя і снежныя віды спорту, культурныя выстаўкі і прадстаўленні, мясцовая кухня і народныя зімовыя звычаі.

Былі прадстаўлены тры турыстычныя маршруты: «Вывучэнне двайнога алімпійскага горада Пекіна», «Прыродны тур каля падножжа Вялікай Кітайскай сцяны» і «Паездка ў снежны горад Чжанцзякоў». Пазнаёміцца з гэтымі маршрутамі турысты змогуць падчас Алімпійскіх гульняў у кітайскай сталіцы.

5. Алімпійскія віды спорту, якія прадстаўлены на ІІІ Еўрапейскіх гульнях, будуць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў у Парыжы 2024 года. Пра гэта заявіў на пасяджэнні выканкама Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) прэзідэнт Спірас Капралас.

Адзначаецца, што ў праграму ІІІ Еўрапейскіх гульняў у Кракаве ўключаны 23 віды спорту: фехтаванне, настольны тэніс, бадмінтон, сучаснае пяцібор'е, брэйкінг, дзюдо (камандны турнір), таэквандо, вяслярны слалам, каратэ, пляжны гандбол, бокс, стральба з лука, тайскія бокс, стралковы спорт, трыятлон, скалалажанне, веласпорт, баскетбол 3х3, настольны тэніс, падзел, тэкбол, скачкі на лыжах з трампліна, пляжны футбол і кікбоксінг.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.