Вы тут

Гомельскія натарыусы бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам у анлайн-рэжыме


Натарыусы Гомельскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам у гонар Дня маці, паведамляе БелТА са спасылкай на абласную натарыяльную палату.


У сувязі з эпідсітуацыяй традыцыйная дабрачынная акцыя да святкавання Дня маці пройдзе ў рэжыме анлайн. Да яе далучацца ўсе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро Гомельскай вобласці. «На працягу працоўнага дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, могуць звярнуцца да натарыуса і атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю спецыяліста», — распавялі арганізатары.

Для мінімізацыі асабістых кантактаў і абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавіруснай інфекцыяй натарыусы будуць кансультаваць па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем мэсэнджэраў. «Падтрымка шматдзетных сем’яў — адзін з асноўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы, таму для натарыяльнай супольнасці Беларусі правядзенне падобных дабрачынных акцый стала ўжо традыцыйным», — падкрэслілі ў абласной натарыяльнай палаце.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by, у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.