Вы тут

За суткі ў Беларусі пры пажарах выратаваны чатыры чалавекі


У Беларусі за суткі пры пажарах выратаваны чатыры чалавекі, паведамілі ў прэс-службе МНС.


15 кастрычніка ў 11.35 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на другім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома ў Гомелі па вул.Міжнароднай, 30. Работнікамі МНС выратавана гаспадыня 1964 года нараджэння, пенсіянерка, якая з апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізавана. Прычына пажару высвятляецца.

У гэты ж дзень у 19.54 паведамілі пра пажар у кватэры на другім паверсе пяціпавярховага жылога дома ў Магілёве па вул.Гагарына, 48. У выніку атрымала апёкі і атручванне прадуктамі гарэння гаспадыня 1947 года нараджэння. Пенсіянерка шпіталізавана. Работнікамі МНС з размешчанай вышэй кватэры выратавана грамадзянка 1930 года нараджэння, пенсіянерка. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

16 кастрычніка ў 3.16 стала вядома аб пажары ў кватэры двухкватэрныя жылога дома ў Віцебску па вул.Паўночнай, 30. Работнікамі МНС выратаваны грамадзянін 2003 года нараджэння.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.