Вы тут

У Мінску легкавік збіў двух падлеткаў на электрасамакаце


У Мінску легкавік збіў двух падлеткаў, якія пераязжалі дарогу на электрасамакаце, перадае тэлеграм-канал ДАІ УУС Мінгарвыканкама.


Аварыя адбылася 15 кастрычніка ў 17.45 на вул.Каліноўскага. «Джылі» збіла двух падлеткаў, якія ехалі на электрасамакаце. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны выехалі на пешаходны пераход на забараняльны сігнал святлафора.

«У выніку аварыі хлопчыкі 12 і 13 гадоў атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для агляду», — паведамілі ў ДАІ.

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Першамайскага РУУС сталіцы праводзяць разбіральніцтва.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.