Вы тут

Супрацоўнікі выносілі з птушкафабрыкі ў Скідзелі мясную прадукцыю


У Скідзелі супрацоўнікі птушкафабрыкі выносілі з прадпрыемства мясную прадукцыю, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Праверка ўчастковым інспектарам міліцыі сумесна з Дэпартаментам аховы супрацоўнікаў птушкафабрыкі ў Скідзелі паказала, што людзі выходзяць з працоўнага месца з відавочна цяжолымі торбамі. Ля варот прадпрыемства выбарачна правяраліся работнікі — усяго за 5 хвілін устаноўлены 7 чалавек, якія выкралі мясную прадукцыю», — распавялі ў УУС.

У асабістых рэчах грамадзяне выносілі філе кураня, курыны кумпяк, каўбасныя вырабы з птушкі вагой ад 1 кг да 2 кг. «Ёсць усе падставы меркаваць, што гэта адбываецца рэгулярна, таму падобныя праверкі працягнуцца», — дадалі ў міліцыі.

За дробны крадзеж складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.