Вы тут

Вынікі падрыхтоўкі айчыннай вакцыны абмеркавалі ў НАН Беларусі


Пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова адбылося чарговае пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19. Яго ўдзельнікі абмеркавалі падрыхтоўку айчыннай вакцыны і асаблівасці праявы каранавіруснай інфекцыі сярод дзіцячага насельніцтва краіны. У рабоце прынялі ўдзел больш як 40 вядучых навукоўцаў Акадэміі навук, Міністэрства аховы здароўя і ўстаноў вышэйшай адукацыі медыцынскага профілю.


Навукоўцы абмеркавалі асаблівасці выдзялення ізалятаў для ідэнтыфікацыі асноўных вірусных антыгенаў SARS-CoV-2 у пацыентаў на тэрыторыі Беларусі, якія будуць выкарыстоўвацца пры стварэнні айчыннай вакцыны.

Таксама былі абмеркаваныя вынікі даследаванняў па вывучэнні папуляцыйнага імунітэту да COVID-19 сярод дзяцей ва ўзросце ад аднаго да сямнаццаці гадоў і долі асоб, якія перанеслі інфекцыю бессімптомна. У абмеркаванні прынялі ўдзел Ігар КАРПАЎ, доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; Леанід ЦІТОЎ, член-карэспандэнт НАН Беларусі, замежны член РАН, доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі і іншыя ўдзельнікі пасяджэння.Рэспубліканская міжведамасная рабочая група па пераадоленні COVID-19 была створана Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 18 мая 2020 года № 223. У яе ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў, якія прадстаўляюць акадэмічную і ўніверітэцкую навуку: вядучыя навукоўцы НАН Беларусі, міністэрстваў аховы здароўя, адукацыі і медыкі — практыкі арганізацый сістэмы аховы здароўя краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.