Вы тут

У Лунінцы пасля рэканструкцыі адкрылі новы корпус інфекцыйнай бальніцы


Пытанне пра ўзвядзенне новай інфекцыйнай бальніцы у Лунінцы наспела даўно. Да гэтага часу інфекцыйнае аддзяленне знаходзілася ў будынку 1962 года пабудовы. Намаганнямі мясцовай улады і Міністэрства аховы здароўя праект уключылі ў пералік будаўніцтва, якое фінансуюцца за кошт субвенцый, што перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту на пераадоленне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.


Будаўніцтва было распачатае ў канцы вясны гэтага года. За кароткі час асвоена 5 мільёнаў 760 тысяч рублёў. І вось аддзяленне на 25 ложкаў цалкам гатовае да прыёму пацыентаў. Яно аснашчана 57 кіслароднымі кропкамі, таму пры неабходнасці можна размясціць да 70 пацыентаў. Абсталяваны дзве палаты інтэнсіўнай тэрапіі з апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх. У палатах ёсць усё неабходнае для камфортнага знаходжання хворых. 

Увод у строй новага аддзялення дазволіць разгрузіць цэнтральную раённую бальніцу. Лунінец — адзін з самых аддаленых райцэнтраў Брэсцкай вобласці, там вельмі важна наладзіць якасную профільную медыцынскую дапамогу на месцы. На гэта ўказаў намеснік прэм’ер-міністра краіны Ігар ПЕТРЫШЭНКА, які прысутнічаў на ўрачыстым адкрыцці аддзялення: 

— Лунінец — наглядны прыклад. У многіх раёнах рэалізуем комплексныя праекты ў плане перааснашчэння і рэканструкцыі медыцынскіх устаноў? — адзначыў віцэ-прэм’ер, а яшчэ пахваліў будаўнікоў, якія ўсё зрабілі ў сціслыя тэрміны і з высокай якасцю. 
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый ШУЛЕЙКА ў сваю чаргу заўважыў, што ў вобласці працягваецца работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя: 

— Сёлета здадзім корпус абласной дзіцячай бальніцы, увядзём у строй медыцынскі комплекс у Брэсце. Закладваем праграму будаўніцтва для павелічэння фонду ложкаў для кардыялагічных хворых пры абласной бальніцы. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.