Вы тут

Белгідрамет: канец кастрычніка будзе па-асенняму камфортным


Канец кастрычніка будзе па-асенняму камфортным, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Апошні тыдзень кастрычніка пачаўся з марознай раніцы. Пры бязвоблачным небе тэмпература мінулай ноччу ў асноўным склала 1-6 марозу. Сёння днём чакаецца пераважна малавоблачнае ціхае надвор’е. У разгар дня паветра прагрэецца да плюс 6-12. Прычынай такога сонечнага дня стане антыцыклон з цэнтрам над Украінай, які ў бліжэйшыя суткі перамесціцца на поўдзень еўрапейскай Расіі. І нягледзячы на тое, што цэнтр антыцыклону будзе аддаляцца ад нашай тэрыторыі, яго сіл яшчэ хопіць, каб утрымліваць у Беларусі сухое надвор’е. Але атмасферны ціск пачне падаць, з’явяцца аблокі і ўзмоцніцца вецер», — расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 26 кастрычніка, чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3, днём — 7-13 градусаў цяпла.

У сераду, 27 кастрычніка, па поўначы Беларусі будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. У паўднёвых раёнах надвор’е прадоўжыць фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4, па паўночным захадзе — да плюс 6. Днём будзе 8-14 градусаў цяпла.

У чацвер, 28 кастрычніка, умовы надвор’я ў асноўным будуць вызначаць цёплыя атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, днём — ад плюс 9 па паўночным усходзе да 16 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.

У пятніцу, 29 кастрычніка, рост атмасфернага ціску адцясніць франтальны раздзел за межы Беларусі. У многіх рэгіёнах ападкаў не чакаецца, толькі ноччу па паўночным усходзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, днём — 12-18 градусаў цяпла.

Паводле слоў сіноптыкаў, канец тыдня і месяца чакаюцца па-асенняму камфортнымі. У суботу і нядзелю, 30-31 кастрычніка, па ўсёй краіне ўплываць на надвор’е будзе вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплым паветры. Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, у дзённыя гадзіны ў нядзелю парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-7 градусаў вышэй за нуль, днём — 12-19 градусаў цяпла. Такі тэмпературны фон у апошніх чыслах кастрычніка на 4-7 градусаў перавысіць кліматычную норму, ён адпавядае паказчыкам надвор’я пачатку кастрычніка.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.