Вы тут

Надвор’е: Апошнія дні кастрычніка парадуюць цяплом


Апошні тыдзень месяца чакаецца па-асенняму камфортным. У першай яго палове надвор'е пад уплывам атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы, будзе пераважна пахмурнае і дажджлівае. Аднак ужо ў другой палове грэбень высокага ціску выцесніць за межы Беларусі франтальныя раздзелы. Таму ў гэтыя дні месяца нас чакае цёплае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 2—6 градусаў вышэй за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У аўторак днём часам чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўдзень складзе да плюс 9—14 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 16 цяпла. На большай частцы тэрыторыі ў сераду таксама прагназуюцца дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 6—11 градусаў, а днём — плюс 10—16.

Цяплець пачне ўжо ў чацвер. У гэты дзень уначы і раніцай у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы, днём будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу не падымецца вышэй за плюс 5—10 градусаў, удзень — ад плюс 10 па паўночным усходзе да 17 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Пераважна без ападкаў прагназуецца надвор'е ў пятніцу. Ноччу і раніцай месцамі туман. У начныя гадзіны тэмпература складзе плюс 4—10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 10—17 градусаў.

Па падліках айчынных метэаролагаў, перыяд антыцыкланальнага надвор'я будзе нядоўгі, і ўжо ў дзённыя гадзіны суботы месцамі па поўначы Беларусі, а ў нядзелю ў некаторых раёнах пры лакальным развіцці кучава-дажджавой воблачнасці пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.