Вы тут

Адносна цёпла і ў асноўным суха


Гэтымі днямі праз тэрыторыю нашай краіны праходзіць досыць сур'ёзны антыцыклон з цэнтрам над Украінай. І, нягледзячы на тое, што цэнтр антыцыклону будзе аддаляцца ад Беларусі, яго сіл яшчэ хопіць, каб утрымліваць у нас сухое надвор'е. Праўда, атмасферны ціск пачне падаць, з'явяцца аблокі і ўзмоцніцца вецер, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Не будзе ападкаў і ў аўторак. Максімальная тэмпература паветра — ад плюс 7 да 13 градусаў цяпла. Ужо з сярэдзіны серады надвор'е пачне патроху мяняцца. У гэты дзень па поўначы Беларусі адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзела, які ссоўваецца з боку Балтыйскага мора. У паўднёвых раёнах надвор'е працягне фарміраваць зона павышанага атмасфернага ціску. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла, па паўночным захадзе — да плюс 6 градусаў. Удзень будзе 8—14 градусаў вышэй за нуль.

Цёплыя атмасферныя франты з Балтыйскага мора ўсталююць свой уплыў над тэрыторыяй усёй краіны ўжо ў чацвер. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 цяпла, удзень — ад плюс 9 градусаў па паўночным усходзе да 16 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Але "мокрым" надвор'е будзе ўсяго адзін дзень.

Уся справа ў тым, што ў пятніцу рост атмасфернага ціску адцісне франтальны раздзел за межы краіны. У многіх рэгіёнах ападкаў не чакаецца, толькі ўначы па паўночным усходзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 цяпла, удзень — ад плюс 12 да плюс 18 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, канец тыдня чакаецца па-асенняму камфортным. У суботу і нядзелю па ўсёй краіне ўплываць на надвор'е будзе зона павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплым паветры. Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, у дзённыя гадзіны ў нядзелю парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 цяпла, удзень — ад плюс 12 да плюс 19 градусаў. Як адзначаюць спецыялісты, такі тэмпературны фон у апошніх чыслах кастрычніка на 4—7 градусаў перавысіць кліматычную норму.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.